Адкрыць галоўнае меню

ФК Нёман-Агра Стоўбцы

беларускі футбольны клуб
(Пасля перасылкі з ФК Нёман Стоўбцы)

«Нёман-Агра» — беларускі футбольны клуб са Стоўбцаў. Заснаваны ў 1979 годзе. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Нёман-Агра
Лагатып
Заснаваны 1979
Горад Стоўбцы, Беларусь
Стадыён «Юнацтва»
Умяшчальнасць: 600
Прэзідэнт Трафім Калач
Галоўны трэнер Дзмітрый Даўбейка
Чэмпіянат Другая ліга
2018 10 месца

ГісторыяПравіць

Клуб быў заснаваны ў 1979 годзе і спачатку ўдзельнічаў у чэмпіянаце БССР. У 1992 годзе «Нёман» трапіў у Другую лігу Беларусі, дзе згуляў два сезоны да вылету ў Трэцюю лігу, а праз год перайшоў на аматарскі ўзровень. У 1997 годзе «Нёман» вярнуўся ў трэці дывізіён, дзе адгуляў тры сезоны. У 1999 годзе стаўбцоўскі клуб выступаў пад назвай «Дарыда-Белагра» — ад спонсарства фірмы «Дарыда». На наступны год у Другую лігу заявілася новая самастойная каманда «Дарыда», а стаўбцоўскі клуб спыніў удзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах.

У 2000-х гадах «Нёман» пад рознымі назвамі выступаў у чэмпіянаце Мінскай вобласці, у 2010 і 2011 станавіўся яго пераможцам. У 2016 годзе каманда заявілася ў Другую лігу[1]. У першым жа сезоне пасля вяртання на рэспубліканскую арэну стаўбцоўская каманда заняла чацвёртае месца, саступіўшы месца на п'едэстале толькі па дадатковых паказчыках.

У сакавіку 2017 года стала вядома, што «Нёман-Агра» можа папоўніць склад Першай лігі пасля адмовы «Клецка» ад удзелу ў турніры[2]. У выніку стаўбцоўскі клуб паспяхова заявіўся ў другі дывізіён. Пасля неблагога старту каманда стала цярпець паражэнні. Улетку склад «Нёман-Агра» пакінулі лідары, каманда істотна абнавіла склад. У другой палове чэмпіянату стаўбцоўскі клуб набраў усяго адно ачко і ўжо за некалькі тураў да фінішу выбыў у Другую лігу.

У сезоне 2018, нягледзячы на перамогу ў першых двух турах, каманда хутка апынулася ў сярэдзіне табліцы. Буйныя паражэнні стаўбцоўскай каманды чаргаваліся з нечаканымі перамогамі над фаварытамі. У выніку сезон скончыўся для «Нёмана-Агра» на 10-м месцы з 2018.

Папярэднія назвыПравіць

  • 1979—1998: «Нёман»
  • 1999: «Дарыда-Белагра»
  • 2002: «Нёман-ПМК-74»
  • 2003: «Нёман-Меліяратар»
  • 2004: «Нёман-ПМК-74 Налібокі»
  • 2005—2007: «Нёман-ПМК-74»
  • 2009: «Нёман»
  • з 2010: «Нёман-Агра»

Статыстыка выступленняўПравіць

Чэмпіянат і Кубак БеларусіПравіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Другая (Д2) 10 15 6 2 7 19–19 14 1/32 фіналу
1992–93 Другая (Д2) 15 30 5 5 20 23–65 15 1/16 фіналу   Вылет у Трэцюю лігу
1993–94 Трэцяя (Д3) 15 34 6 9 19 25–55 21
1997 Трэцяя — А (Д3) 8 26 10 5 11 37–39 35
1998 Другая — А (Д3) 8 26 10 1 15 33–52 31 Змена назваў ліг
1999 Другая — Б (Д3) 6 22 10 1 11 30–38 31
2002 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 3 20 12 3 5 43–24 39
2003 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 3 18 10 4 4 36–21 34
2004 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 9 24 5 8 11 27–45 23
2005 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 7 22 9 4 9 29–35 31
2006 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група Б 5 14 6 2 6 22–26 20
Фінальны этап 13 14 6 2 6 21–20 20
2007 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група А 9 16 2 1 13 20–45 7
Фінальны этап 15 20 8 1 11 25–42 25
2009 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 6 26 11 6 9 41–36 39
2010 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 1 24 18 4 2 66–20 58
2011 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 1 26 20 5 1 86–25 65
2012 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 2 26 21 2 3 86–42 65
2013 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 4 24 16 1 7 76–45 49
2014 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група Б 5 18 9 4 5 54–37 31
Фінальны этап 7 14 4 3 7 38–45 15
2015 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 5 26 14 1 11 97–48 43
2016 Другая (Д3) 4 24 13 6 5 55–32 45 1/16 фіналу Атрыманне месца ў Першай лізе
2017 Першая (Д2) 16 30 3 4 23 27–94 13 1/16 фіналу   Вылет у Другую лігу
2018 Другая (Д3) 10 28 9 4 15 42–92 31 1/32 фіналу
2019 Другая (Д3) 1/32 фіналу

Галоўныя трэнерыПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць