ФК Стумбрас

літоўскі футбольны клуб
(Пасля перасылкі з ФК Стумбрас Каўнас)

«Стумбрас» (літ.: Futbolo klubas „Stumbras“) — былы літоўскі футбольны клуб з Каўнасa. У 2015—2019 гадах выступаў у A Лізе.

Стумбрас
Поўная назва Futbolo klubas "Stumbras"
Заснаваны 2013
Расфарміраваны 2019
Горад Каўнас, Літва
Стадыён Стадыён НФА, Каўнас
Умяшчальнасць: 500
Галоўны трэнер
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Гісторыя правіць

Клуб быў заснаваны ў 2013 годзе на базе Нацыянальнай футбольнай акадэміі, якая была створана ў 2006 годзе пры падтрымцы УЕФА. За два гады «Стумбрас» здолеў падняцца ў А Лігу, дзе стаў займаць месцы ў сярэдзіне табліцы. У 2017 годзе клуб стаў уладальнікам Кубка Літвы.

У сезоне 2019 «Стумбрас» атрымаў хатнія перамогі над лідарамі чэмпіянату — «Жальгірысам» і «Судувай». Аднак, пазней у клуба пачаліся фінансавыя праблемы, з-за якіх у чэрвені ён не быў дапушчаны да ўдзелу ў Лізе Еўропы, а ў ліпені быў выключаны з А Лігі і спыніў існаванне[1]. У застаўшыхся матчах «Стумбрасу» было прысуджана тэхнічнае паражэнне 0:3.

Дасягненні правіць

Нацыянальныя правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Чэмпіянат Літвы правіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Заўвагі
2013 Другая — зона Поўдзень (Д3) 2 24 17 4 3 79–32 55   Выхад у Першую лігу
2014 Першая (Д2) 1 31 19 7 5 73–29 64   Выхад у A Лігу
2015 A Ліга (Д1) 7 36 11 8 17 51–74 41
2016 A Ліга (Д1) 5 33 8 9 16 43–63 33
2017 A Ліга (Д1) 7 28 4 10 14 23–42 22
Пераходныя матчы1 2 2 0 0 5–1
2018 A Ліга (Д1) 4 33 15 6 12 45–35 51
2019 A Ліга (Д1) 8 28 4 3 21 12–60 15 Расфарміраваны

Зноскі

Спасылкі правіць