Фалклендскае цячэнне
Фалклендскае цячэнне - халоднае паверхневае цячэнне Атлантычнага акіяна каля паўднёва-усходніх берагоў Паўднёвай Амерыкі, галіна цячэння Заходніх Вятроў. Накіравана ад Фалклендскіх (Мальвінскіх) астравоў да заліва Ла-Плата.
Сярэдняя тэмпература вады зімой 4-10°С, летам 8-15°С. Скорасць 0,9-1,8 км/гадз. Вялікая колькасць айсбергаў.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).