Фантан Чатырох рэк (італ.: Fontana dei Quattro Fiumi) — адзін з самых знакамітых фантанаў Рыма. Знаходзіцца на п'яцца Навона. Збудаваны ў 16481651 гг. па праекце Берніні.

Славутасць
Фантан Чатырох рэк
Obelisco Fontana dei Fiumi Piazza Navona Roma.jpg
41°53′56,22″ пн. ш. 12°28′23,9″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Скульптар Джавані Ларэнца Берніні[1]
Архітэктар Джавані Ларэнца Берніні
Дата заснавання 1640 і 1648[1]
Матэрыял Карарскі мармур

У 1644 г. Папа Інакенцій X вырашыў узвесці побач з сямейным палацам Памфілі егіпецкі абеліск, прывезены ў Рым імператарам Каракалам. Быў абвешчаны конкурс на лепшы праект, аднак вялікі Берніні не быў дапушчаны да ўдзелу з-за інтрыг ворагаў. Нягледзячы на гэта, Берніні падрыхтаваў праект фантана, які прадугледжваў размяшчэнне вакол абеліска статуй рачных багоў галоўных рэк чатырох частак свету (Ніла, Ганга, Дуная і Ла-Платы). Яго заступнік Людавізі, быўшы жанаты на пляменніцы Папы, паставіў макет фантана ў сталовай, дзе той абедаў. Інакенцій быў здзіўлены нечуванай патуль гармоніяй скульптуры і архітэктуры, адмяніў конкурс і загадаў Берніні без прамаруджання заняцца збудаваннем фантана.

Як і фантаны Трэві і Баркача, фантан Чатырох рэк сілкуецца вадой са старажытнага акведука Аква Вірга.

СпасылкіПравіць

  1. 1,0 1,1 1,2 Make Lists, Not War — 2013.