Фантом з Хайльброна
Фантом з Хайльброна («Жанчына без твару») — меркаваная жанчына, серыйная забойца. Пра існаванне гэтай жанчыны выказалі меркаванне пасля таго, як адзін і той жа ўзор ДНК быў знойдзены на месцы некалькіх злачынстваў у Аўстрыі, Францыі і Германіі.

Агулам гэты ўзор ДНК фігураваў на месцах здзяйснення 40 злачынстваў, у тым ліку шасці забойстваў (адной з ахвяр стала жанчына-паліцыянтка з Хайльброна). Злачынствы былі здзейснены ў 1993—2009 гадах.
На самой справе ўсе злачынствы былі здзейснены абсалютна рознымі людзьмі. Пад канец сакавіка 2009 года следства прыйшло да высновы, што ватныя палачкі, якімі праводзілі збор ДНК, ужо былі забруджаныя.
Расследванне Правіць
Праведзены ў Аўстрыі аналіз мтДНК паказаў, што «злачынца» паходзіць хутчэй усяго з Усходняй Еўропы або Расіі. У Германіі тэст ДНК не можа выкарыстоўвацца як доказ, а толькі для вызначэння полу злачынцы.
Раследванне праводзілася спецгрупай «parking lot» хайльбронскага паліцэйскага дэпартаменту. У студзене 2009 года узнаграду за інфармацыю аб магчымым знаходжанні злачынцы павялічылі да 300 тысяч еўра[1].
Існаванне забойцы ставілася пад сумнеў і раней, але ў сакавіку 2009 года справа прыняла новы абарот. Следчыя праверылі паслядоўнасць ДНК, якую ўзялі ў згарэлага мужчыны, бежанца ў Францыі. Яна апынулася анамальнай, бо была жаночай. У далейшым яны прыйшлі да высновы, што жанчыны не існуе, а памылковыя вынікі абумоўлены выкарыстаннем забруджаных ватных палачак[2].
ДНК належала ўпакоўшчыцы баварскай фабрыкі, дзе вырабляліся ватныя палачкі, жанчыне, што паходзіла з Усходняй Еўропы. Пасля гэтых звестак пра забойцу не паступала[3].
Нягледзячы на тое, што палачкі былі стэрыльнымі, яны былі непрыдатныя для працы з ДНК[4].
Звязаныя злачынствы Правіць
25 красавіка 2007 года, 22-гадовая жанчына-паліцыянт была смяротна паранена ў Хайльброне. Яе 24-гадовы калега атрымаў некалькі жыццёва небяспечных траўмаў і ўпаў у кому. Пазней ён апрытомеў, аоле нічога не мог успомніць з мінулага. Зброя і кайданкі афіцэраў былі скрадзены.
ДНК, што належала «забойцы», была знойдзена ў наступных злачынствах:
- На кубку пасля забойства 62-гадовай жанчыны 25-26 мая 1993 года ў Ідар-Оберштайне (ДНК прааналізавана ў 2001 годзе).
- На кухонным стале пасля забойства 61-гадовага мужчыны 21 сакавіка 2001 года ў Фрайбургу.
- На шпрыц з гераінам у кастрычніку 2001 года ў лясным масіве блізу Герольштайну.
- На рэштках печыва ў трэйлеры, узламаным ноччу 24 кастрычніка 2001 года ў Будэнхайме.
- На цацачным пісталеце пасля рабавання в’етнамскіх гандляроў каштоўнымі камянямі ў Арбуа.
- На снарадзе пасля бойкі паміж двума братамі 6 мая 2005 года ў Вормсе.
- На камяні пасля крадзяжу ў Саарбрукен 3 кастрычніка 2006 года.
- Пасля крадзяжу ў краме оптыкі ў Гальнойкірхене (Верхняя Аўстрыя) у сакавіку 2007 года.
- Пасля 20 угонаў аўтамабіляў і матацыклаў у Гесэне, Бадэн-Вюртэмбергу, Саарэ і Ціролі.
- На аўтамабілі, ужываным для перавозкі цел грузінаў, забітых 30 снежня 2008 года ў Гепэнхайме (ДНК прааналізавана 10 сакавіка 2008 года).
- У закінутым грамадскім басейне ў Недэрштэтэне пасля ўзлому 22 сакавіка 2008 года.
- Пасля чатырох пранікненняў у дамы: двух у Квіршыдзе і па аднаму ў Толай і Рыолі.
- Пасля кватэрнага крадзяжу ў Оберстэнфельдзе-Гронау у ноч на 9 красавіка 2008 года.
- Пасля рабавання жанчыны 9 мая 2008 года ў клубным доме ў Саархёльзбаху.
- У машыне малодшай медсястры, якая была знойдзена мёртвой пад канец кастрычніка 2008 года каля Вайнсбергу.
У масавай культуры Правіць
Выпадак стаў асновай для эпізоду «Лік мёртвых» у серыяле «C.S.I.: Месца злачынства Нью-Ёрк».
Зноскі
- ↑ „Phantom von Heilbronn“ hat es nie gegeben(нявызн.), News von Morgen (26 сакавіка 2009). Праверана 28 сакавіка 2009.
- ↑ Истории Запада и Востока. В Германии разоблачили «фантом из Хейльбронна» — Радио Свобода © 2011 RFE/RL, Inc(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2011. Праверана 22 ліпеня 2016.
- ↑ Yeoman, Fran. The Phantom of Heilbronn, the tainted DNA and an eight-year goose chase , The Times (27 сакавіка 2009). Праверана 28 сакавіка 2009.
- ↑ Himmelreich, Claudia. Germany's Phantom Serial Killer: A DNA Blunder , TIME (27 сакавіка 2009). Праверана 28 сакавіка 2009. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2009. Праверана 22 ліпеня 2016.
Літаратура Правіць
- Мішэль Фэраццы: L’Affaire du Fantôme de Heilbronn Архівавана 4 сакавіка 2016. («The Phantom of Heilbronn’s Affair») Editions Normant, France 2009
Спасылкі Правіць
- Reward for 'phantom killer' reaches record €300,000, The Local, January 13, 2009
- Allan Hall: 'Woman Without A Face' leaves German police in the dark Архівавана 11 лютага 2009., The Age, November 17, 2008
- Ned Temko: Germany’s hunt for the murderer known as 'the woman without a face', The Guardian, November 9, 2008
- DNA clues in hunt for 'faceless' serial killer, The Daily Telegraph, April 14, 2008
- Tristana Moore: Germany hunts phantom killer, BBC, 11 April, 2008
- Phantom of Heilbronn: hunt for the killer who leaves clues and bodies, The Times, April 10, 2008
- Allan Hall: Police step up hunt for serial killer, 'the woman without a face', The Scotsman, April 10, 2008
- Roger Boyes: Junkie’s needle may lead to woman serial killer, Irish Independent, June 29, 2007
- Frank Krause: Das Phantom, das vielleicht gar keines ist Архівавана 30 сакавіка 2009., Stuttgarter Nachrichten, March 25, 2009