Фастаў[2] ці Фасціў[3] — горад (з 1938) абласнога падпарадкавання Кіеўскай вобласці Украіны, на р. Унава (прыток Ірпеня), за 64 км на паўднёвы захад ад Кіева. Чыгуначны вузел (лініі на Жытомір, Кіеў, Казатын, Знам’янку). Заводы: хімічнага
машынабудавання, электратэрмічнага абсталявання і інш. Мэблевая, швейная фабрыкі. Прадпрыемства па абслугоўванню чыгуначнага транспарту; харчовая прамысловасць. Вытворчасць будматэрыялаў. Музей гісторыі горада.
Вядомы з 1390 года як мястэчка. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. З 1870 года станцыя на чыгуначнай лініі Кіеў — Адэса. З 1923 года Фастаў — райцэнтр Белацаркоўскай акругі, з 1932 года — Кіеўскай вобласці, з 1938 года — горад. З 22 ліпеня 1941 па 7 лістапада 1943 года акупаваны нямецкімі войскамі.
Зноскі