Ірпінь (рака)

(Пасля перасылкі з Ірпень (рака))

Ірпень, Ірпі́нь (укр.: Ірпінь) — рака ў Жытомірскай і Кіеўскай абласцях Украіны, правы прыток Дняпра (упадае ў Кіеўскае вадасховішча).

Ірпінь
укр. Ірпінь
Характарыстыка
Даўжыня 162 км
Басейн 3 340 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля сяла Яраповычы
 • Каардынаты 50°06′58″ пн. ш. 29°11′08″ у. д.HGЯO
Вусце Кіеўскае вадасховішча
 • Каардынаты 50°44′40″ пн. ш. 30°22′05″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,7 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Кіеўскае вадасховішча → Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіёны Жытомірская вобласць, Кіеўская вобласць
physical
Ірпінь (рака)
Ірпінь (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 162 км, плошча вадазбору 3340 км².

Апісанне правіць

Бярэ пачатак паблізу сяла Яраповычы. Даліна карытападобная, шырыня да 4 км, глыбіня да 40 м. Пойма забалочаная, шырокая (да 1,5 км). Шырыня рэчышча 25—40 м. На працягу 131 км рэчышча ўяўляе сабой магістральны канал Ірпенскай асушальна-арашальнай сістэмы. Нахіл ракі 0,7 м/км. Асноўны прыток Унава (справа).

Жыўленне мяшанае. Ледастаў з пачатку студзеня да канца сакавіка. Сцёк зарэгуляваны вадасховішчамі, шматлікімі сажалкамі.

Вада выкарыстоўваецца для тэхнічнага і сельскагаспадарчага водазабеспячэння. На рацэ — горад Ірпень, вядомы як курортная мясцовасць, на беразе ракі зручныя пясчаныя пляжы.

Літаратура правіць

  • Ю. П. Яковенко. Ірпінь // Географічна енциклопедія України : у 3 т. / редколегія: О. М. Маринич (відпов. ред.) та ін. — К. : «Українська радянська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1990. — Т. 2. (укр.)