Феадот I (Патрыярх Канстанцінопальскі)
Феадот I (грэч. Θεόδοτος Α΄ Κασσιτεράς; Феадот Касітэра) — Патрыярх Канстанцінопальскі (1 красавіка 815 — студзень 821). Феадот паходзіў з фаміліі Мелісінас і быў сваяком імператара-іканаборца Канстанціна V Капраніма, да ўзвядзення на патрыяршы прастол быў начальнікам лейбгвардыі.
Патрыярх Феадот I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Θεόδοτος Α΄ Κασσιτεράς | |||||||
|
|||||||
Царква | Канстанцінопальская праваслаўная царква | ||||||
Папярэднік | Нікіфар | ||||||
Пераемнік | Антоній I | ||||||
Дзейнасць | святар | ||||||
Нараджэнне |
невядома |
||||||
Смерць |
студзень 821 |
||||||
Дынастыя | Melissenos[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Феадот стаў патрыярхам перад 2-м іканаборскім саборам, скліканым у 815 годзе імператарам Львом V Армянінам для адмены рашэнняў Сёмага Усяленскага сабору. Феадот не меў якой-небудзь багаслоўскай адукацыі. Па словах Георгія Манаха ён быў зусім неадукаваны і не меў уласнага меркавання[1].
Зноскі
- ↑ Georg. Mon. II, 777.11