Нікіфар (Патрыярх Канстанцінопальскі)
Патрыярх Нікіфар (грэч. Πατριάρχης Νικηφόρος; каля 758—828) — патрыярх Канстанцінопальскі (806—815). Шануецца як святы ў ліку свяціцеляў. Памяць у Праваслаўнай царкве здзяйсняецца (па юліянскім календары): 2 чэрвеня і 13 сакавіка (перанясенне мошчаў), у Каталіцкай царкве — 13 сакавіка.
Патрыярх Нікіфар | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Πατριάρχης Νικηφόρος | |||||||
|
|||||||
Царква | Канстанцінопальская праваслаўная царква | ||||||
Папярэднік | Тарасій | ||||||
Пераемнік | Феадот I | ||||||
Дзейнасць | гісторык, пісьменнік, святар, пісар, дзяржаўны служачы | ||||||
Нараджэнне |
каля 758 |
||||||
Смерць |
5 красавіка 828 |
||||||
Пахаванне | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нікіфар нарадзіўся ў Канстанцінопалі ў сям’і імператарскага сакратара. Яго бацька пацярпеў за іконашанаванне пры імператары Канстанціне Капраніме і памёр у выгнанні ў Нікеі. Нікіфар быў саноўнікам пры двары імператрыцы Ірыны (797—802) і ўдзельнічаў у працы скліканага ёю Сёмага Усяленскага сабору. Пазней ён сыйшоў у манастыр, але пострыг прыняў не адразу, а пазней, калі ў 806 годзе, пасля смерці патрыярха Тарасія, быў узведзены на патрыяршы прастол. Нікіфар быў дбайным абаронцам іконашанавання і з узыходжаннем імператара-іканаборца Льва Армяніна (813—820) у 815 годзе быў сасланы ў манастыр Святога Феадора на беразе Басфора, дзе сканаў у 828 годзе.
У 847 годзе былі здабыты мошчы патрыярха Нікіфара, якія паводле падання апынуліся нятленнымі. Іх перанеслі з Праканіса ў Канстанцінопаль і паклалі на адзін дзень у храме Святой Сафіі, а затым перанеслі ў храм Святых Апосталаў. У наш час рука свяціцеля захоўваецца ў Хілендарскім манастыры на Афоне.
Працы
правіць- Кароткая гісторыя з часоў пасля кіравання Маўрыкія
- Пасланне да Льва III, Папы Рымскага
- Абараняльнае слова да Сусветнай Царквы адносна новага разладу з нагоды сумленных ікон(недаступная спасылка)
- Супраць Еўсевія і Епіфаніда
- Слова ў абарону бязгрэшнай, чыстай і сапраўднай нашай хрысціянскай веры і супраць тых, хто думае, што мы ўшаноўваем ідалаў
- Разбор і аспрэчанне невуцкага і бязбожнага марнаслоўя ганебнага Мамоны супраць выратавальнага ўвасаблення Бога-Слова
- Абвінавачанне і аспрэчанні бязбожнага і ганебнай пастановы сабору, які быў у 815 г.
Літаратура
правіць- Чичуров И. С. Византийские исторические сочинения: «Хронография» Феофана, «Бревиарий» Никифора: Тексты, перевод, комментарий / Отв. ред. В. Т. Пашуто. — М.: Наука, 1980. — 216 с. — (Древнейшие источники по истории народов СССР). — 8 800 экз. (в пер.)
- Featherstone J. M., ed. Nicephori Patriarchae Constantinopolitani Refutatio et Eversio Definitionis Synodalis anno 815. — Turnhout—Leuven, 1997.
- Творения святого отца нашего Никифора, архиепископа Константинопольского. — Минск, 2001 (там же: Житие св. Никифора и Слово игумена Феофана о перенесении мощей святителя)..
- Alexander P. J. The Patriarch Nicephorus of Constantinople: Ecclesiastical Policy and Image Worship in the Byzantine Empire. — Oxford, 1958.
- Афиногенов Д. Е. Константинопольский Патриархат и иконоборческий кризис в Византии (784–847). — Москва, 1997. — С. 39-84.
- Лидов А. М. (ред.). Реликвии в Византии и Древней Руси. Письменные источники. — Москва, 2006. — С. 39-84 (Сказание о перенесении мощей патриарха Никифора, пер. Д. Е. Афиногенова).
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нікіфар (Патрыярх Канстанцінопальскі)
- Патрыярх Нікіфар. Кароткая гісторыя. Частка 1 Частка 2