Маўрыкій (імператар)

Флавій Маўрыкій Тыберый Аўгуст (грэч. Φλάβιος Μαυρίκιος Τιβέριος Αὔγουστος; лац.: Flavius Mauricius Tiberius Augustus, 539 год, Кападокія — 27 лістапада 602 год, Канстанцінопаль) — візантыйскі імператар у 582—602 гадах.

Флавій Маўрыкій Тыберый Аўгуст
грэч. Φλάβιος Μαυρίκιος Τιβέριος Αὔγουστος
лац.: Flavius Mauricius Tiberius Augustus
Солід імператара Маўрыкія
Солід імператара Маўрыкія
Візантыйскі імператар
582 — 23 лістапада 602
Папярэднік Тыберый II
Пераемнік Фока
Нараджэнне 539[1][2]
Смерць 27 лістапада 602
Месца пахавання
Род Дынастыя Юстыніяна[d]
Імя пры нараджэнні грэч. Φλάβιος Μαυρίκιος Τιβέριος Αὔγουστος
Бацька Павел[d]
Жонка Канстанціна[d]
Дзеці Феадосій[d], Тыберый[d], Марыя[d], Павел[d], Юстын[d], Юстыніян[d], Анастасія[d], Клеапатра[d], Феактыста[d] і Пётр[d]
Нацыянальнасць армянін
Веравызнанне Праваслаўе
Дзейнасць палкаводзец, палітык, імператар
Прыналежнасць Візантыя
Род войскаў армія Візантыйскай імперыі[d]
Званне magister militum per Orientem[d]
Камандаваў Excubitors[d]
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У маладосці Маўрыкій з вялікім поспехам змагаўся супраць персаў. Стаўшы імператарам, ён давёў вайну з імі да пераможнага канца, пашырыў усходнюю мяжу і ажаніўся з дачкой персідскага цара Хасрова II. Маўрыкій таксама правёў ваенныя кампаніі на Балканах супраць авараў, і адкінуў іх назад за Дунай у 599 годзе. На захадзе імператар стварыў два экзархаты. У Італіі Маўрыкій усталяваў Равенскі экзархат у 584 годзе, прыкладаючы першыя рэальныя высілкі імперыі, для таго, каб спыніць прасоўванне лангабардаў. Са стварэннем экзархата Афрыка ў 590 годзе, Маўрыкій спыніў прасоўванне на паўднёвым усходзе. Яго кіраванне было ўскладнена фінансавымі цяжкасцямі і бесперапыннымі войнамі. У 602 годзе Фока ўзурпаваў прастол і забіў Маўрыкія і яго сыноў. Гэта падзея апынулася катастрафічнай для імперыі, таму што выклікала разбуральную вайну з Персіяй. Маўрыкій выступае ў якасці аднаго з апошніх імператараў, падчас кіравання якога імперыя яшчэ мела моцнае знешняе падабенства з антычнай Рымскай імперыяй.

Біяграфія правіць

Маўрыкій нарадзіўся ў горадзе Арабісус у Кападокіі ў 539 годзе. Яго бацькам быў Павел. Магчыма армянскага паходжання[3]. У Маўрыкія таксама быў адзін брат Пётр і дзве сястры Феактыста і Гордыя. Маўрыкій упершыню прыехаў у Канстанцінопаль у чыне натарыя, стаўшы затым сакратаром comes excubitorum (начальнік экскубітараў імперскіх целаахоўнікаў) Тыберыя, будучага імператара Тыберыя II. Калі Тыберый быў абвешчаны Цэзарам у 574 годзе, Маўрыкій стаў яго пераемнікам у якасці comes excubitorum. У 579 г. быў галоўным военачальнікам у азіяцкіх правінцыях імперыі; у 582 г. стаў зяцем імператара Тыберыя II і ўслед за гэтым яго пераемнікам. Сумленны і адукаваны, ён сваімі рэформамі войска і жаданнем паменшыць расходы на армію, узбудзіў незадавальненне салдатаў, якое вылілася ў 588 г. у вялікі мяцеж, які толькі насілу ўдалося здушыць. Персідскую вайну, якую ён атрымаў ад папярэдніка, Маўрыкію ўдалося скончыць дзякуючы смутам у Персію, якія прымусілі Хасрова II звярнуцца па дапамогу да Візантыі.

У 583 г. авары аднялі ў Маўрыкія некалькі дунайскіх крэпасцей, а ў 586587 гг. дашлі да Адрыянопаля; пацярпеў ад варвараў нават Пелапанес. У 593 г. Прыск, лепшы вайскавод Маўрыкія, пасля шэрагу перамог над аварамі перайшоў праз Дунай, у цяперашнюю Валахію, але ў 595 г. імператар, які не давяраў Прыску, замяніў яго сваім братам Пятром, пры якім ізноў пачаліся няўдачы і авары разам са славянамі аблажылі Фесалонікі. У 598 г. Прыск ізноў вярнуў удачу імператарскай зброі. У 600 г. з аварамі быў заключаны мір, паводле якога Дунай быў абвешчаны мяжой імперыі; у 601 г. візантыйцы дайшлі да Цісы і ў 602 г. удала біліся са славянамі ў Валахіі.

Маўрыкій жадаў, каб войска яго перазімавала ў непрыяцельскай зямлі, але гэта аднаўленне старадаўніх рымскіх традыцый выклікала новае, згубнае для імператара, абурэнне салдатаў. На чале арміі стаў грубы салдат Фока, які накіраваўся да Канстанцінопаля; Зялёная партыя цырка, якая ненавідзела Маўрыкія, дазволіла мяцежнікам без перашкоды ўвайсці ў сталіцу. 23 лістапада 602 г. узурпатар быў каранаваны імператарскай каронай, а праз некалькі дзён Маўрыкій па яго загадзе быў абезгалоўлены разам са сваімі сынамі (уключаючы Тыберыя) і братамі.

Маўрыкію традыцыйна прыпісваецца «Стратэгікон», трактат пра ваеннае мастацтва і стан імперыі, які змяшчае, у прыватнасці, каштоўныя звесткі пра славян. Шэраг даследчыкаў лічыць аўтарства імператара сумніўным і пазначае трактат як «Псеўда-Маўрыкій».

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Maurikios // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Emperor of the East Maurice // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. John H. Rosser. Historical Dictionary of Byzantium. — 2-е выд.. — Scarecrow Press, 2011. — P. 199.

Літаратура правіць

  • Меликсет-бек Л. М. Из истории армяно-византийских отношений («Маврикиевы легенды» в памятниках культуры древней Армении) // Византийский временник. 1961. Т. 20. С. 64 — 74.
  • Bury, John Bagnell (1889). History of the Later Roman Empire. New York.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: месца без выдавецтва (спасылка)
  • Charles, R. H. (1916) The Chronicle of John, Bishop of Nikiu: Translated from Zotenberg's Ethiopic Text, Reprinted 2007. Evolution Publishing, ISBN 978-1-889758-87-9. [1]; also available free online [2]
  • Ostrogorski, G; History of the Byzantine State, Rutgers University Press (July 1986)
  • Kazhdan, Alexander, рэд. (1991), Oxford Dictionary of Byzantium, Oxford University Press, ISBN 978-0-19-504652-6
  • Martindale, John R.; Jones, A.H.M.; Morris, John (1992), The Prosopography of the Later Roman Empire – Volume III, AD 527–641, Cambridge University Press, ISBN 978-0521201608 {{citation}}: Праверце значэнне |isbn=: checksum (даведка)
  • Shlosser, Franziska E. (1994). The Reign of the Emperor Maurikios (582–602). A reassessment (Historical Monographs 14). Athens.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: месца без выдавецтва (спасылка)
  • Schreiner, Peter (1985). Theophylaktes Simokates: Geschichte. Stuttgart.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: месца без выдавецтва (спасылка)
  • Christian Settipani, Continuite Gentilice et Continuite Familiale Dans Les Familles Senatoriales Romaines, A L'Epoque Imperiale, Mythe et Realite. Linacre, UK: Prosopographica et Genealogica, 2000. ILL. NYPL ASY (Rome) 03-983.
  • Christian Settipani, Continuité gentilice et continuité familiale dans les familles sénatoriales romaines à l'époque impériale: mythe et réalité, Prosopographica et Genealogica vol. 2 (Linacre College, Oxford, 2000), Addenda et Corrigenda
  • Treadgold, Warren T. (1997), A History of the Byzantine State and Society, Stanford, CA: Stanford University Press, ISBN 0804726302
  • Walford, Edward, transl. (1846) The Ecclesiastical History of Evagrius: A History of the Church from AD 431 to AD 594, Reprinted 2008. Evolution Publishing, ISBN 978-1-889758-88-6. [3]
  • Whitby, Michael (1998), The Emperor Maurice and his Historian – Theophylact Simocatta on Persian and Balkan Warfare, Oxford University Press, ISBN 0198229453
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).