Федэрацыя прафсаюзаў Рэспублікі Казахстан

Федэрацыя прафсаюзаў Рэспублікі Казахстан (ФПРК) (каз.: Қазақстан республикасының кәсіподақтар федерациясы) — нацыянальны прафсаюзны цэнтр у Казахстане.

Федэрацыя прафсаюзаў Рэспублікі Казахстан
каз.: Қазақстан республикасының кәсіподақтар федерациясы
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр Астана, Казахстан
Тып арганізацыі нацыянальны прафсаюзны цэнтр
Заснаванне
Дата заснавання 1990
kasipodaq.kz

Гісторыя правіць

Першыя прафсаюзы на тэрыторыі Казахстана пачалі з`яўляцца ў пачатку ХХ стагоддзя. Створаны 6 снежня 1905 года Саюз рабочых Успенскай меднай рудні, якая знаходзілася на тэрыторыі цяперашняй Карагандзінскай вобласці, лічыцца першым прафсаюзам у Казахстане.

У савецкі час дзейнасцю ўсіх казахскіх прафсаюзаў кіравала Казахскі рэспубліканскі савет прафесійных саюзаў, які ўваходзіў ва Усесаюзны цэнтральны савет прафесійных саюзаў. 10 кастрычніка 1990 года на XIV з’ездзе прафсаюзаў Казахстана была прынята дэкларацыя аб утварэнні Федэрацыі прафсаюзаў Казахскай ССР, а 3 сакавіка 1992 года прынята рашэнне аб перайменаванні Федэрацыі прафсаюзаў Казахскай ССР у Федэрацыю прафсаюзаў Рэспублікі Казахстан (ФПРК).

На прэзідэнцкіх выбарах у Казахстане ў 2019 годзе, ФПРК вылучыла свайго кандыдата - Амангельды Таспіхава. Таспіхаў заняў пятае месца, набраўшы 182898 галасоў (1,98%)[1].

У 2022 годзе Федэрацыя прафсаюзаў Рэспублікі Казахстан аднавіла сваё членства ў Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў, якое было прыпынена ў 2018 годзе[2].

Зноскі

Спасылкі правіць