Фэлікс Аксёнцаў (нар. 25 студзеня 1964, Мінск, БССР) — паэт, былы ўдзельнік гурта «ULIS», аўтар словаў да песень трох першых альбомаў «Улісу»: «Чужаніца» (1989), «Краіна доўгай белай хмары» (1991), «Танцы на даху» (1993) і гурта «Крама»: «Зацьменны блюз» (2021).

Фелікс Аксёнцаў
Дата нараджэння 25 студзеня 1964(1964-01-25) (60 гадоў) ці 1964[1]
Месца нараджэння Мінск
Краіна Беларусь
Музычная дзейнасць
Прафесіі паэт, пісьменнік
Калектыў «ULIS»,
vershy.ru/category/feliks-aksentsau

Таксама выдаў зборнікі рускіх вершаў: «руск.: После всего» («Пасля ўсяго») (Мінск, 1991), «руск.: Пустая карта» («Пустая мапа») (Мінск, 1996), «руск.: Перекати-Море» («Перакаці-Мора») (сумесна з мастаком Алекс Крыгель, Мінск, Логвінаў, 2017), білінгвальны зборнік «руск.: Междуречье» («Міжземнамоўе») (ЗША, 2021).

У 1996 годзе з’ехаў у Ванкувер (Канада), дзе жыў дзесяць гадоў у самаізаляцыі. Працаваў праграмістам, аналітыкам, праектным менеджэрам. Афіцыйна прыняў дзэн-будызм. Працуе ў галіне вышэйшай адукацыі правінцыі Брытанская Калумбія.

Мае інтэрнэт-дзённік новых вершаў.

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць