Чужаніца

дэбютны студыйны альбом беларускага рок-гурта «ULIS»

«Чужані́ца» — дэбютны студыйны альбом беларускага рок-гурта «ULIS», які быў запісаны ў 1989 годзе.[1]

Чужаніца
Вокладка альбома «» ()
музычны альбом ULIS
Дата выпуску 1989
Жанр рок-музыка
Працягласць 50 хв.

Гісторыя стварэння

правіць

Запісаны ў верасні 1989 года ў прыватнай студыі гукарэжысёра Рышарда Шміта ў горадзе Ольштын. Пазнаёміў «улісаўцаў» са знакамітым у будучыні польскім гукарэжысёрам, які дагэтуль займаўся толькі сімфанічнай музыкай, Яраслаў Гайда. У фінансавым плане запіс забяспечыў перакладчык Ян Максімюк, які сабраў большую частку грошаў, патрэбных для запісу. На запіс было ўсяго тры дні, музыканты гурта прыехалі ў Польшчу і зрабілі запіс 11 песень. У 1991 годзе фірма «Мелодия[ru]» выдала альбом на вінілавай кружэлцы масавым накладам. Вокладку ў стыле мінімалізм аформіў мастак Міхал Анемпадыстаў. На гэтае выданне па розных тэхічных прычынах не трапілі 3 песні, якія з’явіліся толькі на CD-перавыданні лэйблам «БМАgroup» у 2004 годзе. Таксама альбом быў перавыдадзены на аудыёкасеце фірмай «Ковчег» у 1996 годзе.

Спіс трэкаў

правіць
НазваАўтар Працягласць
1. «Цягнік на Нясьвіж» Сяргей Краўчанка, Фелікс Аксёнцаў 4:18
2. «Краіна ў кратах» Сяргей Краўчанка, Кірыл Шэвандо, Фелікс Аксёнцаў 4:02
3. «Пляц Францыска» Сяргей Краўчанка, Фелікс Аксёнцаў 4:58
4. «Гэстапа» Слава Корань, Фелікс Аксёнцаў 4:01
5. «Іржавыя дні» Слава Корань, Фелікс Аксёнцаў 5:15
6. «Акторка» Слава Корань, Фелікс Аксёнцаў 4:51
7. «Чужаніца» Слава Корань, Фелікс Аксёнцаў 3:02
8. «Калі імпэрыя зьнікне» Сяргей Краўчанка, Фелікс Аксёнцаў 5:58
9. «Пакуль спяваю» Слава Корань, Фелікс Аксёнцаў 4:41
10. «Канкістадоры» Слава Корань, Фелікс Аксёнцаў 3:35
11. «Мы прыйдзем сюды» Слава Корань, Фелікс Аксёнцаў 5:10
50:20

Крытыка

правіць

Адам Глобус у сваіх нататках пра гурт у 1991 годзе назваў «Чужаніцу» наогул першым беларускім альбомам, праз які была пяройдзеная мяжа, што падзяляла зборкі песень і ўласна альбомы: «„Чужаніца“ для многіх застаецца лепшым рок-творам: як першае каханне, як першае слова, што скажа тваё дзіця». Аднак знакавасць «Чужаніцы» дайшла да масаў не адразу. На пачатку было прызнанне за мяжой — у Польшчы, Эстоніі, Германіі. «Навошта нам садраныя „U2“, калі лепей паслухаць арыгінал», — пісаў магілёўскі часопіс «Окарак». «Іх рок сапраўды нічога не варты для вушэй, якія не чуюць гармоніі», — адказвала на гэта нямецкая прэса. Арцемій Троіцкі[ru] назваў «Уліс» у адным з інтэрв’ю таго часу адным з найлепшых гуртоў СССР. Паводле меркавання музычнага сеткавага рэсурсу «Тузін Гітоў», якое выказана ў матэрыяле пра «Залю славы» беларускага року, «Чужаніца» — сапраўдны тэстамент, яшчэ належным чынам неацэнены і непрачытаны.

Удзельнікі запісу

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Ulis — Чужаніца (англ.). bandlink. Праверана 10 мая 2021.

Спасылкі

правіць