Фелікс Луі Жак Дзюбан
Фелікс Луі Жак Дзюбан (фр.: Félix-Louis-Jacques Duban, 14 кастрычніка 1797, Парыж — 7 кастрычніка 1870, Бардо) — французскі малявальшчык-арнаменталіст, акварэліст і архітэктар-рэстаўратар гістарычных будынкаў. Адзін з галоўных стваральнікаў стылю неарэнесанс у французскай архітэктуры XIX стагоддзі.
Фелікс Луі Жак Дзюбан | |
---|---|
фр.: Félix Duban | |
Род дзейнасці | архітэктар, рэстаўратар |
Дата нараджэння | 14 кастрычніка 1797[1] ці 14 кастрычніка 1798[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 кастрычніка 1870[3][4][…] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Рымская прэмія[d] (1823) |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў парыжскую Школу прыгожых мастацтваў. Вучань Франсуа Дэбрэ, які затым ажаніўся з яго сястрой. Лаўрэат Рымскай прэміі 1823 года. У 1828—1830 гадах Ф. Дзюбан працаваў у Італіі, вывучаў руіны старажытных Пампей, затым з’ехаў у Грэцыю.
З 1832 года быў штатным архітэктарам Школы прыгожых мастацтваў у Парыжы (з 1968: фр.: École nationale supérieure des Beaux-Arts). Разам з Віёле-ле-Дзюкам Дзюбан удзельнічаў у рэстаўрацыі Каралеўскай капэлы (Сент-Шапель), працаваў над рэстаўрацыяй замкаў у Блуа, Шантыі, Дамп’еры, Фантэнбло. Аднаўляў Галерэю Апалона ў Луўры.
Дзюбан быў Камандорам Ганаровага легіёна (фр.: Commandeur de la Legion d’honneur), у 1864—1870 гадах абіраўся муніцыпальным дарадцам 7-й акругі Парыжа (фр.: Conseiller municipal 7ème arrondissement), выконваў абавязкі Генеральнага інспектара грамадзянскіх будынкаў. Сярод яго вучняў больш за іншых вядомы Шарль Агюст Кетэль.
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 2 чэрвеня 2022.
- ↑ а б в Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL Праверана 2 чэрвеня 2022.
- ↑ Jacques Félix Duban
- ↑ Félix Louis Jacques Duban — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ RKDartists Праверана 25 чэрвеня 2020.