Фернан дэ Брынон (фр.: Fernand de Brinon; 18851947) — французскі адвакат і журналіст, калабарацыяніст, у гады Другой сусветнай вайны — член урада Вішы. Расстраляны па прысудзе суда.

Фернан дэ Брынон
фр.: Fernand de Brinon
Сцяг Прэзідэнт Урадавай Камісіі Французскай дзяржавы
25 жніўня 1944 — 22 красавіка 1945
Папярэднік пасада заснавана
П’ер Лаваль
Пераемнік пасада скасавана
Шарль дэ Голь
Нараджэнне 26 жніўня 1885(1885-08-26)[1] ці 16 жніўня 1885(1885-08-16)[2][3]
Смерць 15 красавіка 1947(1947-04-15)[1][4] (61 год)
Жонка Lisette de Brinon[d] і Simone Mittre[d][6]
Грамадзянства Сцяг Францыі Францыя
Веравызнанне каталіцтва[7]
Дзейнасць журналіст, свецкі леў, адвакат, юрыст, палітык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера права[5], журналістыка[5] і палітыка[5]
Узнагароды
афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна
Order of the Francisque
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Фернан дэ Брынон нарадзіўся 26 жніўня 1885 года ў горадзе Лібурн у багатай сям’і. Вучыўся ва ўніверсітэце на юрыста, але вырашыў працаваць журналістам у Парыжы. Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны Брынон заняў прагерманскія пазіцыі, выступаў за аднаўленне адносін з немцамі. У 1919 годзе на Парыжскай мірнай канферэнцыі ён пазнаёміўся з будучыняй міністрам замежных спраў гітлераўскай Германіі Іаахімам фон Рыбентропам.

Брынон стаў досыць прыкметнай фігурай у жыцці Францыі 1930-х гадоў. Прэм’ер Эдуар Даладзье асабіста пасылаў Брынона на сустрэчу з Адольфам Гітлерам. Вынікам гэтай сустрэчы стала апублікаванае ў газеце «Матэн» інтэрв’ю, у якім Гітлер запэўніваў Брынона ў дружалюбным стаўленні Германіі да Францыі, якое супакоіла французскае грамадства[8].

Брынон блізка кантактаваў з прадстаўнікамі правых партый. Пасля таго, як Францыя пацярпела паражэнне ў чэрвені 1940 года, Брынон выступіў за супрацоўніцтва з акупантамі. У ліпені 1940 года ён па запрашэнні П’ера Лаваля заняў пасаду прадстаўніка ўрада Вішы ў акупаваным Парыжы.

Брынон усяляк падтрымліваў нацыстаў, дзякуючы чаму здолеў выратаваць сваю жонку-яўрэйку ад канцэнтрацыйнага лагера. Брынон стаў адным з лідараў саюза «Францыя-Германія»[9], і своеасаблівым «рупарам» нацыстаў у Заходняй Еўропе[10]. У 1943 годзе ён наведаў акупаваныя тэрыторыі Савецкага Саюза. Пасля вызвалення Францыі ў 1944 годзе Брынон з жонкай бег у Германію, дзе ён стаў прэзідэнтам французскай Урадавай Камісіі  (фр.), вішысцкага ўрада ў выгнанні. 22 красавіка 1945 года Брынон быў арыштаваны амерыканцамі. І самога калабарацыяніста, і яго жонку трымалі ў турме Фрэсна, але апошняя праз некаторы час была апраўдана і вызвалена.

6 сакавіка 1947 года Ваенны трыбунал прызнаў Фернана дэ Брынона вінаватым у здзяйсненні ваенных злачынстваў, і прысудзіў яго да вышэйшай меры пакарання — пакарання смерцю праз растрэл. 15 красавіка 1947 года прысуд быў прыведзены ў выкананне ў ваенным форце ў Манружы[11].

Зноскі

  1. а б Fernand de Brinon // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://catalogue.bnf.fr/ark:/12148/cb13608284z
  3. https://books.google.fr/books?id=Rxq6CwAAQBAJ&q=%2216%20août%201885%22#v=onepage
  4. Fernand de Brinon // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. а б в г д е Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  6. http://www.ego.1939-1945.crhq.cnrs.fr/recherche/detail_aut.php?id_personne=3504
  7. https://books.google.es/books?id=RSyTCwAAQBAJ&pg=PT306
  8. Рисс К. Тотальный шпионаж. Часть четвёртая. Разгром.
  9. ДЕЛАРЮ Ж.. ИСТОРИЯ ГЕСТАПО (руск.)(недаступная спасылка). [1] (28 сакавіка 1998). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2012. Праверана 2011-2-27.
  10. Александр Верт. Россия в войне 1941—1945.
  11. The Collapse of the Third Republic, William L. Shirer, Pocket Books, June 1971, 3rd Printing, pg. 374.