Флярыя́н Арэ́шка (Ажэшка) герба «Кораб» (польск.: Florenty Orzeszko; 9 сакавіка 1835 — 29 сакавіка 1904, паводле іншых звестак у 1911[1], Томск, Расійская імперыя) — урач, удзельнік Паўстання 1863—1864 гадоў, грамадскі дзеяч. Стаў прататыпам літаратурных герояў некалькіх твораў Элізы Ажэшка.

Фларыян Арэшка
Florenty Orzeszko
герб «Кораб»
герб «Кораб»
Нараджэнне 9 сакавіка 1835(1835-03-09)
Кобрынскі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя, цяпер Драгічынскі раён
Смерць 29 сакавіка 1904(1904-03-29) (69 гадоў)
Томск, Расійская імперыя
Месца пахавання
Род Арэшкі
Бацька Фелікс
Маці Фларэнціна
Жонка Гелена з Мількевічаў
Люцыя Пацалуеўская
Дзеці з Геленай:
Улазіслаў
Браніслаў
з Люцыяй:
Дамінік
Вінцэнт
Антаніна
Адукацыя
Дзейнасць урач
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў заможнай шляхецкай сям'і Фелікса і Фларэнціны, якія пражывалі ва ўласным маёнтку ў Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні. Скончыў гімназію ў Мітаве, а ў 1861 годзе з адзнакай — Пецярбургскую медыка-хірургічную акадэмію  (руск.).

Пасля жыў у Закозелі Кобрынскага павета, непадалёк ад маёнтку Людвінова свайго старэйшага брата Пятра. У Фларыяна часта гасцявалі сябры-аднадумцы, ад якіх паўстанцкімі ідэямі захапілася і жонка Пятра Ажэшкі Эліза. Пісьменніца ўшанавала памяць пра свайго швагра ў зборніку апавяданняў «Gloria victis», прысвечаных паўстанцам 1863 года.

Падчас падрыхтоўкі да паўстання Фларыян Арэшка ўваходзіў у кобрынскую арганізацыю паўстанцаў, збіраў зброю і боепрыпасы, якія захоўваў у братавым маёнтку Оўзічы (цяпер у Іванаўскім раёне). Пасля таго, як гэтая схованка была выкрыта, знаходзіўся пад наглядам паліцыі. У красавіку 1863 далучыўся да атраду Рамуальда Траўгута, дзе лекаваў параненых. 5 ліпеня 1863 арыштаваны, 2 студзеня 1864 асуджаны на катаргу, пазбаўлены маёнтку Закозель і права практыкаваць па спецыяльнасці.

У Сібір пайшоў пешкі разам з сваёй нарачонай Геленай Мількевіч, з якой ажаніўся ўжо ў Цюмені. Дарога на Сібір заняла 18 месяцаў. У 1864 годзе дайшлі да Томска, дзе Фларыян застаўся да канца жыцця. Спачатку працаваў разам з іншымі сасланымі, пасля памочнікам у аптэцы. У 1872 годзе дзякуючы высілкам губернатара Томску атрымаў права на дзяржаўную службу і стаў урачом у Томскай турме.

Пасля адбыцця тэрміну пакарання пасяліўся па-за мурамі «пасялення» і атрымаў магчымасць прыватнае практыкі. Пражываў у Томску на вуліцы Мільённай, 38 (хата захавалася). Са згоды цара ў 1872 годзе ўзначаліў кіраўніцтва томскімі бальніцамі, а ў 1873 яму даручана таксама кіраванне шпіталём у духоўнай семінарыі.

З жонкай мелі двух сыноў — Уладзіслава і Браніслава, пасля нараджэння якога 11 лістапада 1870 Гелена памерла.

Другі раз Фларыян Арэшка ажаніўся з Люцыяй Пацалуеўскай, дачкой томскага ўрача. Дзякуючы іх намаганням у Томску паўсталі польскія чытальні і бібліятэкі, Таварыства дабрачыннасці, дом для польскіх сіротаў, а ў хаце Арэшкаў ладзіліся літаратурныя і музычныя вечары.

З Люцыяй мелі яшчэ двух сыноў (Дамініка і Вінцэнта) і дачку (Антаніну).

Памёр 29 сакавіка 1904/1905 года і пахаваны на каталіцкіх могілках Томску (не захаваліся).

Зноскі

  1. Wiktor i Maciej Orzeszko.. Rodzina Orzeszków (польск.). Historia Orzeszków. Радзіма майго духу (30 снежня 2011).

Літаратура правіць

  • АЖЭШКА (АРЭШКА) Фларыян Феліксавіч // Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн.1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Мендрина Г.И. Медицинская деятельность политических ссыльных в Сибири. — Томск: Изд-во ТГУ, 1962. — С. 21—22.
  • Удзельнікі паўстання 1863—64 гг. на Пружаншчыне // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружан. р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 43—44.
  • Gabriela Pauszer-Klonowska. Zwykłe sprawy niezwykłych ludzi. — Lublin: Wydawnictwo Lubelskie, 1978. — 290 с.
  • Powstanie styczniowe i zesłańcy syberyjscy. Katalog fotografii ze zbiorów Muzeum Historycznego m.st. Warszawy / Oprac. E. Kamińska. — Warszawa, 2005. — Т. II.
  • Zembrzuski, Ludwik. Złota księga Korpusu Sanitarnego Polskiego, 1797-1918. — Warszawa: Min. Spraw Wojsk. Depart. Sanitarny, 1927.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.

Спасылкі правіць