Флебіт
Флебі́т (ад стар.-грэч.: φλέψ, родны склон φλεβός — вена) — запаленне сценкі вены. У спалучэнні з трамбозам вены прыводзіць да тромбафлебіту. Адрозніваюць флебіт паверхневых або глыбокіх вен канечнасцей, тазавых вен; варотнай вены (пілефлебіт) як ускладненне запаленчага або гнойнага працэсу ў брушной поласці; асептычны (напрыклад, пры варыкозным расшырэнні вен); цэрэбральны (флебіт галаўнога мозга. Лячэнне тэрапеўтычнае, хірургічнае.
Флебіт | |
---|---|
![]() Падкаленная вена | |
МКХ-10 | I80. |
МКБ-10-КМ | I80 |
МКХ-9 | 451 |
DiseasesDB | 13043 |
eMedicine | emerg/581 |
MeSH | D010689 |
![]() |
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).