Адкрыць галоўнае меню

Фло́ранс Ніба́р-Дэвуа́р (фр.: Florence Nibart-Devouard, нар. 10 верасня 1968, Версаль, Францыя) — французская вучоная-генетык, член савета павераных фонду «Вікімедыя».

Флоранс Дэвуар
фр.: Florence Jacqueline Sylvie Devouard
фр.: Florence Devouard
Партрэт
Імя пры нараджэнні: фр.: Florence Jacqueline Sylvie Nibart
Род дзейнасці: agricultural engineer, удзельнік праекта Вікімедыя, Вікі-рэзідэнт
Дата нараджэння: 10 верасня 1968(1968-09-10) (51 год)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Член у
Узнагароды і прэміі:
Knight of the National Order of Merit
Сайт: devouard.com
Commons-logo.svg Флоранс Дэвуар на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Флоранс нарадзілася ў Версалі, але вырасла ў Грэноблі, пасля гэтага яна часта пераязджала з месца на месца, у прыватнасці, жыла ў Антверпене і штаце Арызона. Па стане на 2005 год яна жыве ў французскім Клермон-Феране. Замужам за Бертранам Нібар-Дэвуар, мае трох дзяцей: Вільяма, Ан-Гаэль і Тама.

Атрымала дыплом інжынера-агранома ў École Nationale Supérieure d’Agronomie et des Industries Alimentaires, мае ступень магістра генетыкі і біятэхналогій. Займалася даследаваннямі па паляпшэнні генетыкі раслін, а таксама біятэхналогіямі ўзнаўлення забруджанага грунта. У цяперашні час працуе ў французскай фірме, якая займаецца распрацоўкай прылад падтрымкі прыняцця рашэнняў у вобласці экалагічна рацыянальнай сельскай гаспадаркі.

З 2002 года ўдзельнічае ва франка- і англамоўных Вікіпедыях пад нікам Anthere, у 2004 годзе абрана ў савет павераных фонду Вікімедыя.

Зноскі

СпасылкіПравіць