Фога (англ.: Fogo) — найбуйнейшы востраў каля ўзбярэжжа Ньюфаўндленда, частка канадскай правінцыі Ньюфаўндленд і Лабрадор. Плошча — каля 237,71 км². Насельніцтва (2016 г.) — 2 244 чал.

Фога
англ. Fogo
Зімовы пейзаж
Зімовы пейзаж
Характарыстыкі
Плошча237,71 км²
Найвышэйшы пункт128 м
Насельніцтва2 244 чал. (2016)
Шчыльнасць насельніцтва9,44 чал./км²
Размяшчэнне
49°39′04″ пн. ш. 54°11′51″ з. д.HGЯO
АкваторыяАтлантычны акіян
Краіна
ПравінцыяНьюфаўндленд і Лабрадор
Фога (Канада)
Фога
Фога
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Востраў Фога месціцца за 13 км ад паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа Ньюфаўндленда. Паверхня сфарміравана старажытнымі вулканічнымі і асадкавымі пародамі, узрост якіх часам дасягае 420 млн гадоў. Унутраная частка гарыстая. Найвышэйшы пункт дасягае 128 м. Берагі скалістыя, парэзаныя фіёрдамі.

Клімат мяккі акіянічны, вельмі вільготны. Сярэднегадавая тэмпература трымаецца каля +4,2 °C. Гадавая колькасць ападкаў — 1 187 мм.

Прырода правіць

Значная частка вострава Фога пакрыта лугамі, хмызнякамі і зараснікамі хваёвых. Усяго сустракаецца каля 200 відаў раслін. Найбуйнейшы прадстаўнік фаўны — карыбу. На берагах гняздуе шмат птушак.

Гісторыя правіць

Да прыходу еўрапейцаў Фога быў населены індзейцамі беатук. У XVI ст. быў адкрыты партугальскімі маракамі. У 1606 г. упершыню пазначаны на геаграфічных картах. У XVII быў далучаны да французскіх каланіяльных валоданняў у Паўночнай Амерыцы. Да сярэдзіны XVIII ст. на ім узніклі сталыя паселішчы ірландскіх рыбакоў. Сутычкі паміж каланістамі і індзейцамі прывялі да зыходу апошніх на Ньюфаўндленд, а потым і выміранню. У 1784 г. востраў быў далучаны да брытанскай калоніі ў Ньюфаўндлендзе.

Жыхары Фога традыцыйна займаліся рыбалоўствам, здабывалі траску, амараў і крабаў. У пачатку XX ст. яны аднымі з першых на канадскім атлантычным узбярэжжы пачалі аб’ядноўвацца ў кааператывы, каб супрацьстаяць буйным гандлярам з Сент-Джонса. Аднак у 1992 г. здабыча практычна спынілася з-за вычарпання рэсурсаў. У нашы дні астравіцяне развіваюць турызм. На востраве створаны прыродны парк, пешаходныя сцежкі, адрэстаўраваны старыя будынкі.

Галерэя правіць

Спасылкі правіць