Фрайкор (ням.: Freikorps — вольны корпус, добраахвотніцкі корпус) — назва цэлага шэрагу напаўваенных патрыятычных фарміраванняў, якія існавалі ў Германіі і Аўстрыі ў XVIII—XX стст.

Выступленне іенскіх студэнтаў на вызваленчую вайну ў 1813 годзе. Роспіс у актавай зале Іенскага ўніверсітэта працы Фердынанда Ходлера
Ваенны міністр Густаў Носке інспектуе фрайкор Гюльзена. Студзень 1919

Гісторыя

правіць

Адным з самых вядомых добраахвотніцкіх карпусоў часоў напалеонаўскіх войнаў быў Фрайкор Лютцава пад камандванне Адольфа фон Лютцава. Палкі складаліся з мясцовых добраахвотнікаў і дэзерціраў праціўніка. Часам экзатычна экіпіраваныя войскі выкарыстоўваліся як пяхота, кавалерыя і радзей — артылерыя. Існавалі і змяшаныя злучэнні і легіёны колькасцю ад роты да некалькіх тысяч чалавек. Прускі фрайкор генерала фон Клейста складаўся з пяхоты, егераў, драгунаў і гусараў.

Пасля Першай сусветнай вайны таксама ўзнікла некалькі рэваншысцкіх арганізацый пад назвай «фрайкор»; многія з іх пазней далучыліся да нацысцкага руху.

У пачатку 1919 года атрады фрайкора пад кіраўніцтвам Густава Носке здушылі выступленні нямецкіх камуністаў і крайне левых сацыял-дэмакратаў, якія імкнулія абвясціць савецкую ўладу.

Пры гэтым былі без суду забіты завадатаі беспарадкаў: Карл Лібкнехт і Роза Люксембург. Фінансавую падтрымку фрайкораў і іншых фарміраванняў забяспечыў «Антыбальшавіцкі фонд» германскай прамысловасці памерам у 500 мільёнаў марак.

З гэтай нагоды Носке прамовіў фразу, якая стала крылатай:

  Мабыць, хтосьці ж павінен быць крывавым сабакам. Я не сарамачуся адказнасці[1]  

Атрады фрайкора ўдзельнічалі ў разгроме Баварскай Савецкай рэспублікі і прыгнечанні трох паўстанняў польскіх інсургентаў Сілезіі ў 1919—1921 гадах. Там у выніку рэферэндуму 20 сакавіка 1921 года амаль 60 працэнтаў насельніцтва прагаласавала за тое, каб Сілезія засталася тэрыторыяй Германскай імперыі. Польскія ўзброеныя фарміраванні пры садзейнічанні французскіх акупацыйных войскаў 3 мая пачалі ўзброенае паўстанне, каб дамагчыся ўключэння Сілезіі ў склад Польшчы.

23 мая 1921 года нямецкім фрайкорам самаабароны Верхняй Сілезіі ўдалося штурмам авалодаць Анабергам, галоўным умацаваннем паўсталых палякаў, што стабілізавала становішча. Тым не менш Вярхоўны савет Саюзнікаў 20 кастрычніка 1921 вырашыў перадаць усходнюю частку верхнесілезкага прамысловага края Польшчы.

Балтыйскі фрайкор, які складаўся з мясцовых остзейскіх немцаў і добраахвотнікаў з Германіі, змагаўся ў 19181919 гадах за стварэнне нямецкай дзяржавы на тэрыторыі Прыбалтыкі пад назвай Балтыйскае герцагства.

Пасля роспуску фрайкора многія былыя добраахвотнікі сталі актыўнымі ўдзельнікамі Нацыянал-сацыялістычнай партыі Германіі ці іншых крайне-правых і нацыяналістычных арганізацый. Многія з ваенных кіраўнікоў Трэцяга рэйха, а таксама многія з ключавых функцыянераў нацысцкай партыі былі выхадцамі з фрайкора[2].

Вядомыя фрайкоры

правіць
  • Сямігадовая вайна
    • Фрайкор фон Клайста (пруск.)
    • Свабодны полк Franciscus Le Noble (пруск.)
    • Фрайкор фон Шоны (пруск.)
  • Напалеонаўскія войны
    • Замежны батальён фон Ройс
    • Дытмарш-Штормарнскі легіён
    • Хельвігскі фрайкор
    • Фрайкор Лютцава
    • Руска-германскі легіён
    • Егеры Шыля
    • Чорны легіён
    • Добраахвотніцкі фельдегерскі корпус фон Шміт

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. «Meinetwegen! Einer muss der Bluthund werden, ich scheue die Verantwortung nicht», гіст. Gustav Noske: Von Kiel bis Kapp. Zur Geschichte der deutschen Revolution, Berlin 1920, S. 68)
  2. Гісторыя фрайкора ў Германіі 1918-23 (англ.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць