Франсуа́ Куперэ́н (фр.: François Couperin; 10 лістапада 1668, Парыж — 11 верасня 1733, там жа) — французскі кампазітар, арганіст і клавесініст. Адзін з найбольш значных прадстаўнікоў вядомай французскай дынастыі Куперэнаў, якая налічвала некалькі пакаленняў музыкантаў.

Франсуа Куперэн
François Couperin
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 10 лістапада 1668(1668-11-10)
Месца нараджэння Парыж
Дата смерці 11 верасня 1733(1733-09-11) (64 гады)
Месца смерці Парыж
Краіна  Францыя
Бацька Charles Couperin[d]
Дзеці Marie-Madeleine Couperin[d], François-Laurent Couperin[d] і Marguerite-Antoinette Couperin[d]
Музычная дзейнасць
Педагог Jacques Thomelin[d] і Charles Couperin[d]
Прафесіі кампазітар, выканаўца
Інструменты Арган, клавесін
Жанры музыка барока[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі правіць

Музыкай пачаў займацца пад кіраўніцтвам бацькі, Шарля Куперэна, і пасля яго смерці заняў месца арганіста ў парыжскай царкве Сен-Жэрвэ. Дасягнуўшы вялікіх поспехаў, Куперэн праз некалькі гадоў атрымаў месца прыдворнага арганіста, а яшчэ праз некаторы час — таксама прыдворнага клавесініста. У 1730 годзе выйшаў у адстаўку, перадаўшы сваё месца дачцэ, Маргарыце-Антуанэце.

Творчасць правіць

Асноўныя сачыненні Куперэна напісаны для клавесіна — больш 250 п'ес рознага характару, якім аўтар даваў праграмныя загалоўкі: «Матылькі», «Жняцы», «Вернасць», «Вятракі» і інш. Стыль гэтых сачыненняў адрозніваўся лёгкасцю, вытанчанасцю і выразнасцю, і яны хутка атрымалі велізарную вядомасць не толькі ў Францыі, але і за мяжой. За выбітнае выканальніцкае і кампазітарскае майстэрства сучаснікі звалі музыканта «вялікі Куперэн». Пяру кампазітара належаць шэраг аркестравых сачыненняў (у тым ліку «Каралеўскія канцэрты»), трыа-санаты, імшы, сачыненні для органа і іншыя творы. Куперэн таксама з'яўляецца аўтарам шэрагу тэарэтычных прац і трактата «Мастацтва ігры на клавесіне».

Зноскі

Спасылкі правіць

Спасылкі правіць