Францішак Ксаверый Сапега
Францішак Ксаверый Сапега (1741 або 1746 — 30 студзеня 1806 або 10 лютага 1808) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Апошні ваявода смаленскі (з 1791) і мерацкі (з 1793). Кавалер Ордэна Святога Станіслава (1791).
Францішак Ксаверый Сапега Franciszek Ksawery Sapieha | ||
![]() | ||
Францішак Ксаверый Сапега. Ф. Думонт, 1788 | ||
Герб «Ліс» | ||
| ||
---|---|---|
1791 — 1793 | ||
Папярэднік | Юзаф Тышкевіч | |
Пераемнік | пасада скасавана | |
Член у | ||
Нараджэнне | не пазней за 1746 | |
Смерць | 30 студзеня 1806 | |
Дынастыя | Сапегі | |
Бацька | Ігнацы Сапега | |
Маці | Ганна з Красіцкіх[d] | |
Жонка | 1) Тэрэза з Суфчынскіх 2) Касільда з Залескіх | |
Дзеці | Мікалай Сапега[d] і Павел Сапега[d] | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
З кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Ігнацыя і Ганны з Красіцкіх. Меў братоў Юзафа і Каятана Міхала.
У 1750-я навучаўся ў Варшаве, па чым распачаў ваенную кар'еру. У 1763 атрымаў званне паручніка пяцігорскай харугві, а ў 1768 — яе палкоўніка.
Дзякуючы пратэкцыі Казіміра Нестара Сапегі атрымаў пасаду ваяводы смаленскага. Непрыхільна паставіўся да Канстытуцыі 3 мая.
Упершыню ажаніўся з Тэрэзай Суфчынскай (шлюб у 1768, роспуст да 1796), з якой меў сыноў Януша Аляксандра, Мікалая, Паўла і Аляксандра, а таксама дачок Тэклю, Ганну Агнешку і Барбару. Другі раз пабраўся шлюбам з Касільдай Залескай (у 1796). Пахавалі Францішка Ксаверыя Сапегу ў Базаліі[1].
Зноскі
- ↑ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 223.