Франці́шак Янаўх (чэшск.: František Janouch, *22 верасня 1931, Ліса-над-Лабем, Чэхія) — чэшскі і шведскі ядзерны фізік, аўтар папулярных навуковых твораў. Доктар прыродных навук, кандыдат навук, доктар і прафесар двух украінскіх універсітэтаў[11]. Заснавальнік і старшыня Фонда Хартыі-77  (чэшск.).

Францішак Янаўх
Дата нараджэння 22 верасня 1931(1931-09-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 студзеня 2024(2024-01-12)[3][4] (92 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Ada Kolmanová[d][8]
Дзеці Katerina Janouch[d]
Род дзейнасці пісьменнік, фізік, вучоны-ядзершчык, публіцыст, перакладчык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера ядзерная фізіка[9], публіцыстыка[9], дыпламатыя[9], dissent[d][9] і самвыдат[9]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Франці́шак Янаўх (1986)

Біяграфія правіць

Яшчэ падчас навучання ў сярэдняй школе ўступіў у 1948 годзе ў КПЧ.

Вышэйшую адукацыю атрымліваў у СССР, скончыў фізічны факультэт Ленінградскага ўніверсітэта. Пасля навучаўся ў аспірантуры, абараніў кандыдацкую дысертацыю ва ўніверсітэце імя Ламаносава ў Маскве.

Вярнуўшыся ў Чэхаславакію, быў загадчыкам аддзялення тэарэтычнай ядзернай фізікі Інстытуту ядзернай фізікі ў Ржэжы, старшынёй тамтэйшай арганізацыі КПЧ і дацэнтам матэматычна-фізічнага факультэта Карлавага ўніверсітэта ў Празе. Быў адным з заснавальнікам Еўрапейскага фізічнага таварыства і намеснікам яго выканаўчага сакратара.

У 1970 годзе па палітычных матывах быў звольнены з працы, і яму было забаронена выкладаць у Карлавым універсітэце. Пасля шматлікіх міжнародных пратэстаў атрымаў у 1974 дазвол на выезд за мяжу. Працаваў спярша ў інстытуце Нільса Бора ў Капенгагене, пасля прыняў прапанову Шведскай каралеўскай акадэміі навук стаць яе гасцюючым прафесарам. Пасля сканчэння прафесуры шведскія ўлады прапанавалі яму месца навуковага супрацоўніка ў Стакгольме. Чытаў лекцыі ў дзясятках універсітэтах краін Еўропы, ЗША і Азіі; у 1985 стаў прафесарам і сябрам рады навуковых радаў, а таксама пачаў выкладаць ва ўніверсітэце Гётэ ў Франкфурце.

У 1975 годзе быў пазбаўлены чэшскага грамадзянства, ад 1979 года грамадзянін Швецыі, у 1990 чэшскае грамадзянства яму вернутае.

У 1978 у Стакгольме стаў адным з сузаснавальнікаў Фонда Хартыі-77, якую ўзначальвае да цяперашняга часу.

У 1992 быў паслом Чэхаславакіі і кіраўніком чэшскай дэлегацыі на Хельсінкскай канферэнцыі. У 19962000 прадстаўляў Еўрапейскі Саюз у Кіеве як еўрапейскі намеснік кіраўніка праекту «Цэнтр навукі і тэхналогій ва Украіне».

У цяперашні час з'яўляецца старшынёй Фонда Хартыі-77, абраным сябрам сойму Акадэміі навук Чэхіі, сябрам навуковых радаў шэрагу інстытуцыяў. Выступае на публіцы, каментуе і публікуе, між іншага і папулярныя навуковыя артыкулы ў часопісе «Vesmír» (бел.: Сусвет). Апублікаваў каля сотні навуковых прац і некалькі сотняў навукова-папулярных і палемічных артыкулаў. Аўтар, суаўтар ці рэдактар некалькіх дзясяткаў кніг, апублікаваных у розных краінах.

Дачка Кацярына (*1964) — шведская пісьменніца, журналістка, жыве ў Стакгольме.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. František Janouch // The Fine Art Archive — 2003.
  3. https://www.idnes.cz/zpravy/domaci/frantisek-janouch-umrti-nadace-charty-77-cesko-svedsko-stockholm.A240112_112247_domaci_ihal — 2024.
  4. https://www.kontobariery.cz/O-nas/Aktuality/Zemrel-Frantisek-Janouch,-zakladatel-Nadace-Charty — 2024.
  5. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  6. https://www.idnes.cz/zpravy/domaci/frantisek-janouch-umrti-nadace-charty-77-cesko-svedsko-stockholm.A240112_112247_domaci_ihal
  7. Bibliothèque nationale de France BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 26 сакавіка 2017.
  8. Bez Františka Janoucha ani moře nešplouchá: Františku Janouchovi k narozeninám / пад рэд. V. PrečanPraha: 2016. — 252 с. — ISBN 978-80-906181-1-4
  9. а б в г д Czech National Authority Database Праверана 15 лютага 2024.
  10. COURAGE Registry
  11. krátký životopis na Janouchově blogu na blog.aktualne.centrum.cz

Спасылкі правіць