Франц + Паліна (руск.: Франц + Полина) — мастацкі фільм паводле апавядання Алеся Адамовіча «Нямко».

Франц + ПалінаM:
Франц + Полина
Жанр рамантычны фільм[1], драматычны фільм[1] і гістарычны фільм
Рэжысёр
Прадзюсар Алег Урушаў
Сцэнарыст Алесь Адамовіч
Уладзімір Сцепаненка
Міхаіл Сегал
У галоўных
ролях
Аператар Максім Трапа
Кампазітар
Кінакампанія Сцяг Расіі Югра-Фільм
Працягласць 119 хвілін
Краіна Сцяг Расіі Расія
Мова беларуская
нямецкая
руская
Год 2006
IMDb ID 0899242
Афіцыйны сайт

Беларусь, 1943 год. У вёсцы Пятухі кватаруе нямецкі атрад СС. Малады салдат Франц закаханы ў беларуску Паліну. Але неўзабаве будзе адданы загад на знішчэнне ўсіх жыхароў вёскі…

Акцёры

правіць

Узнагароды

правіць
  • 2007 — Гран-Пры і прыз за лепшую музыку, фестываль FIPA, Біяррыц, Францыя, (кампазітар Анджэй Петрас)
  • 2007 — Адмысловы прыз журы, прызы за лепшую галоўную мужчынскую ролю, галоўную жаночую ролю, аператарскую работу, міжнародны кінафестываль Avanca, Партугалія
  • 2007 — Прыз за лепшую мужчынскую ролю, Міжнародны фестываль ТБ-праграм, Шанхай
  • 2007 — Прыз П. Лебешава за лепшае мастацкае рашэнне фільма, міжнародны кінафестываль «Дух Огня», Ханты-Мансійск
  • 2007 — Адмысловы прыз журы фестывалю «Литература и Кино», Гатчына
  • 2007 — Гран-Пры і прыз за лепшую жаночую ролю фестывалю ваенна-патрыятычных фільмаў імя С. Бандарчука «Волоколамский Рубеж»
  • 2006 — Прызёр 16-га міжнароднага фестывалю ўсходнееўрапейскага кіно, Котбус, Германія
  • 2006 — Прыз за лепшую галоўную жаночую ролю і прыз за лепшую эпізадычную жаночую ролю, фестываль кінаактораў «Созвездие», Цвер
  • 2006 — Асобы дыплом журы і прыз за лепшую жаночую ролю міжнароднага кінафестывалю «Киношок», Анапа
  • 2006 — Прыз за лепшую жаночую ролю міжнароднага кінафестывалю фільмаў пра вайну П. Озерава, Санкт-Пецярбург
  • 2006 — Прыз за лепшы дэбют і за лепшую аператарскую работу, міжнародны кінафестываль «Лістапад», Мінск
  • 2006 — Асобы прыз журы міжнароднага кінафестывалю «Балтийские дебюты», Светлагорск
  • 2006 — Прыз рэжысёру Міхаілу Сегалу за лепшы дэбют «Первая проба» на Моладзевым фестывале «Отражение» у 2006 годзе.

Цікавыя факты

правіць

Рускія старанна ўзнаўляюць мову беларускай вёскі, а расійская актрыса Святлана Іванова навучылася размаўляць па-беларуску лепей за многіх тутэйшых.[2].

Нямецкая і беларуская мовы дублююцца субтытрамі па-руску.

Зноскі

Спасылкі

правіць