Фурыгана
Фурыгана (яп.: 振り仮名) — фанетычная падказка ў японскай мове. Складаецца з дробных знакаў каны, змешчаных побач кандзі ці іншых сімвалаў і падказвае іх маўленне. У гарызантальным тэксце фурыгана змяшчаецца над лініяй тэксту, у вертыкальным — справа ад яго, як паказана ніжэй. Фурыганы набіраюць кеглем «агат». Часам яе завуць рубі або ёмігана (яп.: 読仮名)
| ці |
|
Выгляд
правіцьФурыгана можа суправаджаць кожны іерогліф асобна або цэлае спалучэнне, прычым у другім выпадку знакі фурыгана цэнтруюцца над усім спалучэннем, не паказваюць чытанне кожнага асобнага іерогліфа. Другі спосаб сустракаецца часцей, бо некаторыя словы ў японскай мове маюць нестандартнае чытанне, якое адрозніваецца ад звычайных кун'ёмі або он'ёмі асобных іерогліфаў. Напрыклад, у слове, якое значыць «дарослы» (大人) першы кандзі, узяты асобна, быў бы прачытаны як дай, а другі — дзін ці нін; у спалучэнні ж яны разам чытаюцца як отона, і нельга сказаць, што першы знак прадстаўляе тут гукі о ці ото, а апошні тона ці на.
Калі трэба адрозніць японскае маўленне кун'ёмі ад вытворнага з кітайскага маўлення он'ёмі, напрыклад у слоўніках кандзі, японскае маўленне запісваецца хіраганай, а кітайскае — катаканай. Такое адрозненне сустракаецца толькі ў слоўніках і даведкавай літаратуры. У звычайным тэксце найчасцей ужываецца хірагана. Адзінае выключэнне — кітайскія тапонімы, імёны і, часам, назвы страў — яны запісваюцца з дапамогай кандзі і тлумачацца фурыганай у форме катаканы.
У фурыгане часам няма адрознення паміж звычайнымі знакамі каны і паменшанымі формамі, ужыванымі для падваення зычных і палаталізацыі галосных. Напрыклад, слова 却下 кякка звычайна запісваецца хіраганай як きゃっか, але фурыганай яно можа быць расшыфравана як きやつか. Гэта характэрна для тэксту, набранага на старых друкарскіх станках -- раней пунсонаў фурыганы для паменшаных знакаў каны не было. Цяпер тыпаграфіі камп'ютарызаваныя, і такі выгляд фурыганы сустракаецца радзей.
Ужыванне
правіцьНайчасцей фурыгана ўжываецца ў тэкстах для дзяцей, якія пакуль не здольныя прачытаць і зразумець незнаёмыя ім кандзі, але могуць зразумець слова па фанетычный транскрыпцыі, запісанай хіраганай. Так як японскія дзеці вучаць хірагану раней за катакану, у тэкстах для дашкольнікаў фурыгана таксама прыводзіцца і для сімвалаў катаканы. У дзіцячых кніжках фурыгана даецца да ўсіх іерогліфаў — па-японску гэта завецца сōрубі (総ルビ).
У астатніх тэкстах фурыгана можа быць надпісана над словам з рэдкім кандзі. У газетах і часопісах фанетычныя падказкі даюцца да ўсіх слоў з кандзі, якія не ўваходзяць у спіс Дзёё кандзі.
Фурыгана, звычайна, сустракаецца на чыгуначных указальніках разам з кандзі і ромадзі, нават калі маўленне назвы станцыі шырока вядома. Фурыгана часта сустракаецца на картах, калі ў тапоніма незвычайная назва.
У імёнах
правіцьЯпонскіе імёны звычайна запісваюцца іерогліфамі. Як запіс кандзі можа чытацца па розным, уключаючы асаблівае чытанне для ўласных імён — наноры, імёны часта суправаджаюцца фурыганай. У японскіх анкетах і афіцыйных дакументах побач з графой для запісу імя з дапамогай кандзі заўсёды ёсць графа для фурыганы. Замежныя імёны звычайна запісваюцца катаканай.
Фурыгана можа ўжывацца для транскрыпцыі замежных імён, запісаных праз кандзі: асабліва для кітайскіх і карэйскіх. Кітайскія імёны звычайна вымаўляюцца на японскі манер і транскрыбіруюцца хіраганай. Карэйскія імёны вымаўляюцца як мага бліжэй да арыгінала, прычым маўленне запісваецца катаканай. Таксама фурыгана можа ўжывацца ў рэдкіх выпадках, калі замежныя імёны атрымалі кандзі для свайго запісу, напрыклад, імёны футбольнага гульца Руі Рамоса (瑠偉・ラモス) і грамадскага дзеяча Дэвіда Алдвінкля (有道 出人, Арудо: Дэбіто).
Для вывучэння замежных моў
правіцьКандзі і іх спалучэнні звычайна суправаджаюцца фурыганай у падручніках японскай мовы для замежнікаў.
Фурыгана часта ўжываецца ў падручніках замежных моў для японцаў. Словы запісваюцца літарамі замежнага алфавіта, напрыклад, знакі азбукі хангыль у падручніку карэйскай мовы будзе суправаджаць фурыгана, паказваючы іх маўленне.
Для каламбураў і падтэксту
правіцьНекаторыя аўтары дадаюць фурыгану да жаргоннага маўлення слоў: само слова запісваецца праз кандзі, а фурыганай даецца яго жаргоннае маўленне.
Адсылкі ў тэксце на вышэйсказанае выгляду «гл. вышэй», таксама часта запісваюцца фурыганай прыназоўнік сорэ (それ) «гэта» ці арэ (あれ) «тое».
У караокэ, калі тэкст песні запісаны з выкарыстаннем кандзі, вельмі часта словы суправаджаюцца фурыганай, праз высокую верагоднасць сустрэць слова з нестандартным чытаннем, аўтарскія неалагізмы і інш.
Як іерогліф адказны за сэнс, а фурыгана — за гучанне, іх можна скамбінаваць для стварэння каламбура ці перадачы значэння замежных слоў. Можна запісаць слова «зялёны» іерогліфамі (緑色, мідорыіро ці р'ёкусёку) і дадаць да яго фурыгану, якая перадае гучанне англійскага слова «green» (зялёны). Гэта робяць на субцітрах да замежных фільмаў, калі трэба звязаць японскія субцітры з мовай герояў, або каб дазволіць перакладчыку захаваць арыгінальнае гучанне імя ці паняцця, запісаўшы яго сэнсавае значэнне з дапамогай кандзі (напрыклад, Skywalker («Скайуокер») з «Зорныя войны»). Таксама часта ў японскай мастацкай літаратуры фурыгана ўжываецца для надання слову дадатковых значэнняў. Напрыклад, у навуковай фантастыцы слова «Зямля» (яп.: 地球 цікю:) можа быць дапоўнена фурыганай слова «радзіма» (яп.: ふるさと фурусато).
Адлюстраванне ў электронных тэкставых рэдактарах і браўзерах
правіцьРэдактары
правіць- OpenOffice.org, Microsoft Word маюць убудаваную падтрымку агата (з'яўляецца пры ўключэнні падтрымкі азіяцкіх моў).
Браўзеры
правіцьЁсць парада W3C для ўжывання агата ў XHTML — Ruby Annotation, для ўжывання тэга <ruby>.
- Браўзер Internet Explorer не падтрымлівае XHTML 1.1[1], але падтрымлівае нестандартнае ўжыванне тэга ruby ў HTML.
- У браўзерах Netscape, Mozilla Firefox падтрымка тэга Ruby уключаецца з дапамогай старонняга пашырэння.
- У браўзеры Opera падтрымка агата магчыма з дапамогай карыстальніцкага скрыпта (user javascript adds) HTML Ruby.
Іншыя тэкставыя падказкі японскай мовы
правіцьКунтэн
правіцьУ варыянце японскага пісьма пад назвай камбун, якое з'яўляецца японскай стылізацыяй класічнай кітайскай мовы, часам дадаюць невялікія сімвалы, якія называюцца кунтэн. У адрозненні ад фурыганы, якая падказвае маўленне, кунтэн паказвае японскія граматычныя структуры, якіх няма ў камбуне, а таксама паказваюць, як слова павінны быць перастаўлены з улікам японскай структуры сказу.
Фурыкандзі
правіцьФурыгана зрэдку ўжываецца для паказу не маўлення, а сэнсу слова. Напрыклад, калі ў японскім тэксце сустракаецца замежнае слова, запісанае лацінкай, яно можа быць перакладзена ў тэксце з дапамогай фурыганы. Сёння гэта сустракаецца радзей, але ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя для перакладу і тлумачэння запазычаных слоў, запісаных катаканай, ужывалі кандзі ў выглядзе фурыганы. Па-японску гэта завецца фурыкандзі (振り漢字), бо слова фурыгана прадугледжвае ўжыванне каны.
Аналагі ў іншых мовах
правіцьНа Тайвані маленькія літары сістэмы чжуінь фухао — тайваньскага аналага каны для кітайскай мовы — часам друкуюць у вучэбнай і дзіцячай літаратуры справа ад іерогліфаў для ўказання іх маўлення.