Фядоры
аграгарадок у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
Фядо́ры[1] (трансліт.: Fiadory, руск.: Федоры) — аграгарадок у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Фядорскага сельсавета.
Аграгарадок
Фядоры
|
Праз аграгарадок праходзяць аўтадарогі Р6 і Н224. За 3,3 км на паўночны захад ад вёскі знаходзіцца старычнае возера Дзямяне.
Гісторыя
правіцьВядома з 1524 года з прывілея каралевы Боны як уласнасці шляхціца Багдана Веляціцкага. З 1793 года ў складзе ў Расійскай Імперыі. З 1921 года ў складзе Польшчы. З 1939 года ў БССР.
У 2011 годзе нададзены статус аграгарадка.[2].
Славутасці
правіць- Праваслаўная царква
- Успенская капліца на могілках
- Крыж
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Хвядо́ры
- ↑ Решение Столинского районного Совета депутатов от 20.01.2011 N 44 «О преобразовании некоторых населенных пунктов Столинского района в агрогородки»
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Фядоры на сайце Глобус Беларусі (руск.)