Тодар Іванавіч Забела
Тодар Іванавіч Забела (сакавік 1896, пас. Чабусы, Асавецкая воласць, Бабруйскі павет, Мінская губерня, цяпер Любанскі раён — 1935, г. Елабуга, Татарстан) — беларускі савецкі гісторык, аўтар прац па гісторыі Беларусі эпохі феадалізму.
Тодар Іванавіч Забела | |
---|---|
Дата нараджэння | сакавік 1896 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1935 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьЗ заможнай шляхецкай сям’і герба «Тапор»[1]. Скончыў гімназію (1916). Навучаўся на медыцынскім факультэце ў Кіеўскім універсітэце, паздней на гісторыка-філалагічным факультэце. Ревалюцыйныя падзеі і полькая акупацыя не далі завяршыць навучання. Выкладаў лацінскую мову як рэпэтытар, працаваў Кіеўскім губернскім камітэце. Вярнуўшыся на Радзіму (1920) выкладаў у сельскай школе. Быў старшынёй культурна-гістарычнай секцыі краязнаўчага таварыства ў Магілёве, арганізоўваў драматычныя і антырэлігійныя гурткі, нават прымаў удзел у стварэнні калгасаў[1]. З 1921 у Мінску[2]. Скончыў педагагічны фак-т БДУ (1925)[3]. Аспірант, вучань У. І. Пічэты. Першы з беларускіх гісторыкаў, хто падрабязна даследаваў феадальнае памесце і быт прыгоннага сялянства.
Старшыня культурна-гістарычнай секцыі Магілёўскага таварыства БАН. Арыштаваны 24 ліпеня 1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі».
Яму [Фёдару Іванавічу] прыгадалі ўсё: і тое, што ён сын памешчыка і былы дваранін, і тое, што служыў у асабістым гетманскім канвоі ў Кіеве. Але самае галоўнае абвінавачванне заключалася ў арганізацыі Забэлам філіяла «Саюза вызвалення Беларусі» ў горадзе на Дняпры, што катэгарычна адмаўляў падсудны. Калі ў яго на допыце спыталі, што яму вядома пра нацыянал-дэмакратаў, Фёдар Іванавіч адказаў:- Вядома мне наступнае: імкненне нацдэмакратаў нацыянальныя пытанні ставіць вышэй за класавыя, вывядзенне тэорыі самабытнасці, сцягванне аграрнай палітыкі партыі ў бок капіталізму, што адлюстравалася ў хутарызацыі і пасялкоўшчыне, ідэалізацыя мінулага Беларусі.[1]
Асуджаны «тройкай» за «шкодніцтва і антысавецкую агітацыю» (ст.58/4, 7, 10, 11 КК РСФСР) да 5 гадоў высылкі ў г. Елабуга. Вызвалены 27 ліпеня 1935. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 10 ліпеня 1957.
Навуковая спадчына
правіць- Дыпломная праца «Дворная гаспадарка на Беларусі ў другой палове XVIII ст. і быт падданага сялянства».
- Артыкул «Панская гаспадарка на Беларусі і быт падданага сялянства ў другой палове XVIII стагоддзя» (1928).
- Даследаванне «Землеўласнік і земляроб па Статуту Літоўскаму 1588 г.» (пад кір. Пічэты).
- Сацыяльна-эканамічны нарыс «Месца Берасцейскае ў XVI стагоддзі» (1929).
- Распрацоўваў тэму «Лівонія ў другой палове XVI стагоддзя», але быў рэпрэсаваны (1930), і больш яго працы не публікаваліся.
У сваіх поглядах на сялянскую гаспадарку Беларусі 18 ст. быў пад уплывам Доўнар-Запольскага, падтрымліваў думку таго пра заняпад эканомікі Беларусі ў той час, пра яе слабую сувязь з рынкам.
Зноскі
- ↑ а б в Анатоль Статкевіч-Чабаганаў Забэлы герба «Тапор» //«Роднае слова». — 2010. — № 8
- ↑ Уладзімір Міхнюк Забела Тодар Іванавіч // ЭГБ. — Том 3. — Мн.1996. — с.390
- ↑ Уладзімір Міхнюк Забела Тодар Іванавіч // Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя ў 3 т. — Том 1. — Мн.2007. — с.636-537.
Літаратура
правіць- Уладзімір Міхнюк Забела Тодар Іванавіч // ЭГБ. — Том 3. — Мн.1996. — с.390
- Уладзімір Міхнюк Забела Тодар Іванавіч // Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя ў 3 т. — Том 1. — Мн, 2007. — с.636-537.
- Эмануіл Іофе Даследчык эпохі феадалізму // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — № 2. — Мн.: Полымя, 1987. — ISSN 0131-2669. С.24—26.
- Эмануіл Іофе Даследчык эпохі феадалізму // Беларуская мінуўшчына. — 1996. — № 6.