Фёдар Рыгоравіч Старцаў
Фёдар Рыгоравіч Старцаў (1908, Пермскі павет, Расійская імперыя — 17 студзеня 1943, Растоўская вобласць) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).
Фёдар Рыгоравіч Старцаў | |
---|---|
руск.: Фëдор Григорьевич Старцев | |
Дата нараджэння | 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 студзеня 1943 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне | чырвонаармеец |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Біяграфія правіць
Пасля школы працаваў у сваёй гаспадарцы. Пасля службы ў войску жыў у Пермі. Паступіў на завод імя У. І. Леніна, працаваў слесарам.
У верасні 1942 года быў ізноў прызваны ў войска. У палку прайшоў падрыхтоўку, атрымаў спецыяльнасць бранябойшчыка. У пачатку студзеня 1943 года прыбыў на Паўднёва-Заходні фронт. Вызначыўся ў першых жа баях.
13 студзеня 1943 года пры контратаке танкавай атакі пад хутарам Дзядзін падбіў 11 танкаў. Праз некалькі дзён, 17 студзеня, у баі ў раёне хутара Вялікі Калітвенскі, вывеў з ладу яшчэ чатыры варожых танка. У гэтым баі загінуў пад гусеніцамі варожага танка.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычнiка 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» чырвонаармейцу Фёдару Рыгоравічу Старцову прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».
Літаратура правіць
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
Спасылкі правіць
- Фёдар Рыгоравіч Старцаў на сайце «Героі краіны»