Фёдар Фёдаравіч Канопля

(XV ст.) князь, сын Фёдара Іванавіча Бабіча-Друцкага

Фёдар Фёдаравіч Друцкі (Канопля; ?— ?) — князь, землеўласнік.

Фёдар Фёдаравіч Канопля
Смерць не раней за 1466 і не пазней за 1475
Род Друцкія-Каноплі[1]
Бацька Фёдар Іванавіч Бабіч[2]
Жонка Марыя Сенькаўна Чарэйская[d][1]
Дзеці Фёдар Фёдаравіч Друцкі-Канопля[3] і Фядора з Друцкіх-Канопляў[d][3]

Біяграфія

правіць

Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх герба «Друцк». Сын Фёдара Іванавіча Бабіча. Заснавальнік роду Друцкіх-Канопляў.

Упамінаецца разам з братамі ў 1466 годзе. Праз шлюб з дачкой віцебскага баярына Сенькі Чарэйскага набыў частку маёнткаў Чарэя і Тухачоў, якія затым адышлі да яго дачкі Федкі, жонкі Б. Сапегі, і далі пачатак чарэйскай вотчыне Сапегаў. Валодаў таксама доляй у Друцку і бацькоўскім маёнтку Драчалукі (Віцебскі павет).

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць
  1. а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 61, 168–169.
  2. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 60–61, 168.
  3. а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 169.