Стылістычныя фігуры

тэрмін рыторыкі і стылістыкі
(Пасля перасылкі з Фігуры мовы)

Стылістычныя фігуры[1], сінтаксічныя фігуры[1] — своеасаблівыя сінтаксічныя прыёмы будовы мастацкай мовы, якія адрозніваюцца ад агульнапрынятых сінтаксічных норм звычайнай моўнай практыкі. Разам з рытарычнымі фігурамі ўваходзяць у паэтычны сінтаксіс і выконваюць выяўленчыя функцыі, індывідуалізуюць мову пісьменніка, надаюць ёй павышаную эмацыянальнасць.

Да стылістычных фігур адносяцца[1]:

  • розныя паўторы (анафара, эпіфара, градацыя, кальцо, падваенне, бяззлучнікавасць або асіндэтон[2], шматзлучнікавасць або полісіндэтон[2], шматпрыназоўнікавасць, сімплака);
  • усе віды і формы парушэння сінтаксічнай ці лагічнай сувязі паміж словамі ўнутры вершаваных радкоў або празаічных фраз (анакалуф, амфібалія, інверсія, эліпсіс, умаўчанне);
  • супастаўленне і проціпастаўленне радкоў і групоўка іх у пэўныя інтанацыйна-сінтаксічныя адзінствы (перанос, антытэза, паралелізм, ампліфікацыя або накапленне[2], сінтаксічны перыяд).

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць