Аляксей Антонавіч Майсейчык

філолаг, літаратуразнавец

Аляксей Антонавіч Майсейчык (4 кастрычніка 1936, в. Гошчава, Палескае ваяводства, цяпер Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 12 мая 2002) — беларускі літаратуразнавец, філолаг.

Аляксей Антонавіч Майсейчык
Дата нараджэння 4 кастрычніка 1936(1936-10-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 мая 2002(2002-05-12) (65 гадоў)
Месца пахавання
  • Плоска[d]
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера літаратуразнаўства і філалогія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук (1967)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 4 кастрычніка 1936 г. у вёсцы Гошчава Палескага ваяводства (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Дзяцінства выпала на час Другой сусветнай вайны. Разам з аднавяскоўцамі ён двойчы стаяў пад дуламі нямецкіх аўтаматаў. Вайна перашкодзіла своечасова пачаць вучобу, толькі ў верасні 1945 г. ён сеў за парту. Бацька, Антон Данілавіч, быў паранены на фронце, пасля вяртання дамоў цяжка хварэў, неўзабаве памёр (1947). Клопаты па сялянскай гаспадарцы ляглі на маці, Вольгу Мікалаеўну. Аляксей стаў яе верным памочнікам, але знаходзіў час, каб пісаць вершы.

Пасля заканчэння Гошчаўскай сярэдняй школы ў 1955 годзе Аляксей Майсейчык паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці інстытута, быў рэдактарам факультэцкай насценгазеты. Разам з ім вучыліся Анатоль Гарай, Міхась Рудкоўскі, Мікола Купрэеў, Васіль Жуковіч, Мікалай Радзюк, якія пазней сталі вядомымі пісьменнікамі, журналістамі.

Атрымаўшы «чырвоны» дыплом, Аляксей Майсейчык вярнуўся на Івацэвіччыну і два гады, з 1960 па 1962 гг., працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў роднай школе, адначасова выкладаў рускую мову і літаратуру ў Няхачаўскай васьмігадовай школе рабочай моладзі.

У 1962 г. Аляксей Майсейчык становіцца аспірантам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Гэты перыяд адметны яшчэ і тым, што за год да заканчэння свайго навучання ён ажаніўся.

Пасля заканчэння аспірантуры А. А. Майсейчык быў накіраваны на працу ў Брэсцкі педінстытут. З 1966 г. жыццё Аляксея Антонавіча было звязана з кафедрай беларускай літаратуры гэтай навучальнай установы. Тут ён прайшоў шлях ад выкладчыка да прафесара, стаў вядомым у рэспубліцы крытыкам і літаратуразнаўцам, метадыстам. Абараніў кандыдацкую дысертацыю «Праблема народнасці ў перыяд станаўлення сацыялістычнага рэалізму ў беларускай літаратуры» (1966). Кандыдат філалагічных навук (1967), дацэнт (1970). Дэкан філалагічнага факультэта (1975—1980). З 1989 г. — прафесар кафедры беларускай літаратуры, з 1992 г. — загадчык кафедры беларусазнаўства.

А. А. Майсейчык памёр 12 мая 2002 г., пахаваны на гарадскіх могілках «Плоска».

Навуковая дзейнасць правіць

Аляксей Антонавіч пастаянна цікавіўся творчасцю маладых, а таксама ўжо вядомых паэтаў і празаікаў Брэстчыны, і ў першую чаргу сваіх землякоў. Пра іх творчасць расказваў у кнігах «Паэтычныя галасы Брэстчыны» і «З любоўю да вытокаў». У полі зроку аўтара аказаліся Піліп Пестрак, Сцяпан Крываль, Мікола Купрэеў, Алесь Разанаў, Яўгенія Янішчыц, Міхась Рудкоўскі, Ніна Мацяш, Віктар Гардзей і многія іншыя паэты і празаікі.

З пачатку 1960-х гг. яго артыкулы па гісторыі і тэорыі беларускай літаратуры, літаратурным краязнаўстве, пытаннях выкладання літаратуры ў сярэдняй і вышэйшай школах рэгулярна з’яўляліся ў абласным і рэспубліканскім друку. На працягу доўгага часу Аляксей Антонавіч узначальваў Брэсцкае рэгіянальнае аддзяленне беларусістаў, актыўна супрацоўнічаў з абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Аляксей Майсейчык над некаторымі артыкуламі і кнігамі працаваў сумесна з заслужаным работнікам вышэйшай школы Беларусі Верай Якаўлеўнай Ляшук (Зарэцкай). У суаўтарстве з ёй напісаны падручнік-хрэстаматыя для 7-га класа «Родная літаратура» (1995), метадычны дапаможнік для настаўнікаў «Родная літаратура ў 7 класе» (1997) і інш.

Аўтар дапаможнікаў «Творчасць маладых паэтаў Брэстчыны» (1974), «Практыкум па ўводзінах у літаратуразнаўства» (1980), «Тэорыя літаратуры» (1990), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры, 1917—1940» (1981), «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры, 1941—1980» (1983), «Методыкі выкладання беларускай літаратуры» (1986), падручнікаў «Родная літаратура» для 6-га класа (1988) і 7-га класа (1989), «Беларуская літаратура» для 10-га класа (1997) і 11-га класа (1999, 2001), вучэбна-метадычнага дапаможніка для настаўнікаў «Родная літаратура ў 7 класе» (1992, 1997).

Сям’я правіць

У шлюбе меў дваіх дзяцей. Сын, Эдуард Аляксеевіч, скончыў спартыўны факультэт Брэсцкага педінстытута і застаўся там выкладаць; кандыдат педагагічных навук (1997), дацэнт кафедры фізічнай культуры, майстар спорту СССР. Дачка, Ірына Аляксееўна, закончыўшы педінстытут, стала настаўніцай.

Спасылкі правіць