Фізарум белы (Licea alba, ці Physarum album) — від міксаміцэтавых амебазоеў сямейства Фізаравыя (Physaraceae). Касмапалітычны від. Расце на мёртвай хваёвай драўніне.

Фізарум белы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Licea alba (Bull.) Chevall., 1826

Сінонімы
Physarum album

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  633160
EOL  1009249
MB  249444

Апісанне правіць

 
Фізарум белы на паштовай марцы Беларусі

Спарангіі прамыя або нахіленыя, вышынёй 1—1,5 мм. Галоўкі спарангіяў лінзападобныя, дыяметрам 0,4—0,7 мм, белага або шаравата-белага колеру, пры паспяванні чарнеюць[1][2].

Зноскі