Адкрыць галоўнае меню

Філарэт (Феадосій Яўграфавіч Раменскі; 25 сакавіка 1880, вёска Старая Рудня, Рагачоўскі павет, Магілёўская губерня, цяпер Жлобінскі раён, Гомельская вобласць1 лістапада 1937, Мінск, турма НКВД) — беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч.

Епіскап Філарэт
Епіскап Філарэт
2-і Прадстаяцель Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы
Царква: Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква
Папярэднік: Мельхіседэк
Пераемнік: Панцеляймон(бел.) бел.

Адукацыя: Маскоўскі ўніверытэт(бел.) бел. (1911)
Прафесія: Выкладчык
Нараджэнне: 25 сакавіка 1880(1880-03-25)
вёска Старая Рудня, Рагачоўскі павет, Магілёўская губерня, Паўночна-Заходні край, Расійская Імперыя
Смерць: 1 лістапада 1937(1937-11-01) (57 гадоў)
Мінск, Беларуская ССР, СССР
Бацька: Яўграф Раменскі
Прыняцце свяшчэннага сану: 1921
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткіПравіць

Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта (1911). Служыў сакратаром епархіяльнае вучыльнага савета ў Мінску. У 19161917 гадах памочнік Аляксандра Панова, інспектра Мінскай духоўнай семінарыі. З 1918 года выкладаў у Мінскай чыгуначнай гімназіі, іншых навучальных установах. У 1921 годзе пастрыжаны ў манашаскі сан з імем Філарэт і рукапаложаны ў іераманаха. Служыў у Аляксандра-Неўскім храме ў Мінску. Узнагароджаны санам протаіерэя.

У сакавіку 1923 мітрапалітам Мелхіседэкам (Паеўскім) хіратанісаны ў епіскапа Бабруйскага. Старшыня з'езду прадстаўнікоў духавенства і вернікаў Беларускай праваслаўнай епархіі (910 жніўня 1927; прынялі ўдзел прадстаўнікі 333 прыходаў), на якім было абвешчана аб стварэнні аўтакефаліі Беларускай царквы. Да 1930 года служыў у Мікалаеўскім саборы ў Бабруйску. Потым у Екацярынінскім саборы на Нямізе ў Мінску, Свята-Іаанаўскай царкве в. Вялікая Сляпянка (цяпер у межах Мінска). З 1934 года ў храме Св. Марыі Магдаліны на вул. Старажоўскай. У сярэдзіне 1935 года даў згоду архіепіскапу Магілёўскаму Паўліну (Крошачкіну) на аб'яднанне з кананічнай Царквой, прынёс пакаянне і мітрапалітам Сергіем (Страгародскім) прыняты ў зносіны з РПЦ. Пасля закрыцця вясной 1937 года ў Мінску апошняга каталіцкага храма дазволіў вернікам-каталікам маліцца ў царкве Св. Марыі Магдаліны.

Арыштаваны 28 ліпеня 1937 года ў Мінску па адрасе: вул. Пажарная, д. 8. 3 верасня 1937 года тамасама была арыштавана яго сястра Марыя (нарадзілася 24 кастрычніка 1882). Асуджаныя 25 кастрычніка 1937 года разам з шэрагам свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелей і актыўных прыхаджанаў тройкай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» да вышэйшае меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляныя 1 лістапада 1937 года. Сястра рэабілітавана 11 сакавіка 1958 года трыбуналам БВА, сам епіскап — 31 сакавіка 1989 года пракуратурай БВА.

Зноскі

СпасылкіПравіць