Філіку́дзі (італ.: Filicudi) — востраў у групе Ліпарскіх астравоў. Уваходзіць у склад Італіі. Агульная плошча — 9,49 км². Насельніцтва (2001 г.) — 235 чалавек.

Філікудзі
італ. Filicudi
Узбярэжжа
Узбярэжжа
Характарыстыкі
Плошча9,49 км²
Насельніцтва235 чал.
Шчыльнасць насельніцтва24,76 чал./км²
Размяшчэнне
38°34′23,30″ пн. ш. 14°33′27,70″ у. д.HGЯO
АкваторыяТырэнскае мора
Краіна
Філікудзі (Італія)
Філікудзі
Філікудзі
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Востраў Філікудзі месціцца ў Тырэнскім моры ў 45,28 км на поўнач ад Сіціліі, у 17,47 км на захад ад вострава Саліна і ў 15 км на ўсход ад вострава Алікудзі. Выцягнуты з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход на 5,4 км. Найбольшая шырыня — 3,14 км. Мае вулканічнае паходжанне. Вылучаецца 8 пагаслых вулканаў, найвышэйшы з якіх Фоса-Фельчы (773 м).

Прырода правіць

Для флоры характэрна перавага міжземнаморскіх раслін. Тут сустракаюцца апунцыя, алеандр, верасы, ясноткавыя, чабор, эндэмічны від зяноўца. Сушу насяляюць рэдкія птушкі і яшчаркі.

Гісторыя правіць

На Філікудзі знойдзены рэшткі неалітычнай керамікі, застаўленай у 3 тысячагоддзі да н. э. На паўднёва-заходнім узбярэжжы выяўлены мікенская і пазнейшая грэчаская кераміка, рымскія артэфакты. Аднак упэўненасці ў існаванні сталых доўгатэрміновых паселішчаў у эпоху антычнасці няма.

У сярэднявеччы востраў узгадваўся Аль-Ідрысі і Тамаза Фазэла як ненаселены. Прычынамі таму былі небяспека з боку піратаў і землятрусы. Жыхары суседніх астравоў выкарыстоўвалі Філікудзі для авечкагадоўлі.

У 1970-х гг. Філікудзі стаў папулярным месцам сярод італьянскіх мастакоў і фатографаў. У нашы дні тут існуе некалькі невялікіх паселішчаў, абмежавана развіваецца турызм. На востраве працуе адзяленне музея археалогіі Ліпары.

Спасылкі правіць