Чабор
Чабо́р[1][2] (Thýmus) — род паўхмызнякоў сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).
Чабор | |||||||||||||||||||||
Чабор звычайны (Thymus vulgaris) | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Thymus L., 1753 | |||||||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||||||
Даччыныя таксоны | |||||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьШматгадовыя расліны пераважна з паўзучымі і прыўзнятымі дравяністымі сцёбламі. Лісце скпраціўнае, простае, суцэльнае, сядзячае або з кароткімі чаранкамі, раснічастае, з кропкавымі залозкамі. Кветкі дробныя, у кальчаках або коласападобных перарывістых суквеццях. Чашачка двухгубая. Тычынак 4. Плод — чатырохарэшак.
Расліна вельмі духмяная, з рэзкім цёплым водарам, абумоўленым ў асноўным фенольнымі лятучымі духмянымі рэчывамі — тымол і карвакрол.
Арэал
правіцьРасліны роду распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі. На тэрыторыі Беларусі 3 віды: чабор блышыны (Thymus pulegioides), чабор паўзучы або звычайны (нар. назвы: цымбер, цэбрык, калатовічкі) (Thymus vulgaris), і чабор Маршала (Thymus marschallianus).
Класіфікацыя
правіцьТаксанамія
правіцьещё 21 сямейства (па Сістэме APG II) |
яшчэ 81 род | ||||||||||||||
парадак Ясноткакветныя | падсямейства Nepetoideae | ||||||||||||||
214 відаў | |||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Ясноткавыя | род Чабор | |||||||||||||
яшчэ 44 парадка кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ 7 падсямействаў | ||||||||||||||
Віды
правіцьКаля 150 (паводле іншых звестак каля 400[3]) відаў.
У 2002 годзе група батанікаў дала новую класіфікацыю роду Чабор. Згодна іх даследаванням, род налічвае 214 відаў, разнесеных па васьмі секцыям[4].
Некаторыя віды:
- Thymus alatauensis Klok.
- Thymus altaicus Klok. & Des.-Shost.
- Thymus amurensis Klok.
- Thymus ararati-minoris Klok. & Des.-Shost.
- Thymus bituminosus Klok.
- Thymus caespititius Brot.
- Thymus collinus M.Bieb.
- Thymus crenulatus Klok.
- Thymus diversifolius Klok.
- Thymus eubajcalensis Klok.
- Thymus kotschyanus Boiss. & Hohen.
- Thymus markhotensis Maleev
- Thymus migricus Klokov & Des.-Shost.
- Thymus marschallianus Willd. — Чабор Маршала, ці Чабрэц
- Thymus nitens Lamotte
- Thymus nummularius M.Bieb.
- Thymus praecox Opiz
- Thymus przewalskii Kom.
- Thymus pulchellus Bluff & Fingerh.
- Thymus pulegioides L. — Чабор украінскі, ці Чабор блышыны
- Thymus serpyllum L. — Чабор звычайны, ці Цымбор, ці Цымборак, ці Чанбер, ці Чомбар, ці Цэбрык, ці Чобрык, ці Чомбір, ці Чэмбрык, ці Калатовічкі
- Thymus sibiricus (Serg.) Klok. et Des.-Shost.
- Thymus talijevii Klok. & Des.-Shost.
- Thymus vulgaris L. — Чабор звычайны
Віды з невызначаным сістэматычным становішчам:
- Thymus cimicinus F.K.Blum ex Ledeb.
- Thymus ×citriodorus (Pers.) Schreb. — гібрыд Thymus pulegioides і Thymus vulgaris
- Thymus kalmiussicus Klokov & Des.-Shost.
- Thymus ladjanuricus Kem.-Nath.
- Thymus mugodzharicus Klokov & Des.-Shost., 1929
- Thymus perinicus (Velen.) Jalas, 1974
- Thymus pseudolanuginosus Ronniger
- Thymus skopjensis Micevski & Matevski, 1980
Наибольш распаўсюджаны Thymus serpyllum L. — на светлых месцах у лясной зоне па сухіх пясчаных местах, хваёвых барах; і чабор Маршала (Thymus marschallianus Willd.) — у лесастэпавай і стэпавых зонах па склонах, узлесках і палянах.
Паводле The Plant List (2013 год)[5], род складаецца з 315 відаў.
Гаспадарчае значэнне
правіцьЛекавыя, дубільныя, меданосныя і эфіраалейныя расліны. Лісце выкарыстоўваюцца ў якасці прыправы.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 130. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Напісанне Чабор ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 17. — Мн., 2002. — С. 201.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Morales R. et al. The history, botany and taxonomy of the genus Thymus // Thyme: The Genus Thymus / Elisabeth Stahl-Biskup und Francisco Sáez. — CRC Press, 2002. — P. 1—43. — ISBN 978-0-415-28488-2.
- ↑ Спіс відаў роду Чабор на сайце The Plant List
Літаратура
правіць- Якаўлева І. М. Чабо́р // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 307. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 307.
- Thymus L. —Тимьян, Чабрец // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 263, 274. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
Спасылкі
правіць- Тимьян — род Thymus: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)