Філіпік (імператар візантыйскі)

Філіпік Вардан (грэч. Φιλιππικός Βαρδάνης; арм.: Վարդան, Vardan), візантыйскі імператар у 711713 гадах.

Філіпік Вардан
грэч. Φιλιππικός Βαρδάνης
лац.: Philippicus Bardanes
Solidus-Philippicus-sb1447.3.jpg
Візантыйскі імператар
711 — 713
Папярэднік Юстыніян II
Пераемнік Анастасій II
Нараджэнне VII стагоддзе
Смерць 20 студзеня 714
Веравызнанне Манафеліцтва
Дзейнасць суверэн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Філіпік быў сынам патрыцыя Нікефора, армяніна паводле паходжання, які пражываў у адной з калоній у Пергаме[1]. Перакананы манафеліт, ён падняў бунт супраць Юстыніяна II, але гэта прывяло да выгнання па загадзе імператара ў Херсанес Таўрычаскі. Тут Вардан прымае імя Філіпіка і паспяхова падбухторвае жыхароў да паўстання з дапамогай хазар. Мяцежнікі захапілі Канстанцінопаль і Юстыніян II бег і неўзабаве быў забіты. Філіпік стаў імператарам.

Філіпік адразу ж пасля прыходу да ўлады абвясціў пра адмену пастаноў Шостага Сусветнага сабору. Манафеліцтва стала афіцыйнай верай імперыі (пад ціскам імператара патрыярх Іаан VI у 712 годзе замацаваў гэта на памесным саборы. У адказ Рымская царква адмовілася прызнаць новага імператара і яго патрыярха. Гэта выклікала шырокую незадаволенасць. Да таго ж, імператар не спраўляўся з кіраваннем. Арабы з усходу, балгары з паўночнага захаду здзяйснялі набегі на імперыю, рабуючы і ўводзячы нявольнікаў. Імператар жа бесперапынна баляваў. Яму ставілі ў віну апрача іншага блуд з манашкамі. Пасля аднаго з баляў змоўшчыкі захапілі соннага і паўп'янага імператара і неадкладна яго асляпілі. Імператарам стаў протаасікрыт Арцемій, які прыняў імя Анастасій.

Зноскі

  1. Лэнг Дэвид. Армяне. Народ-созидатель. — М.: ЗАО Центрполиграф, 2006.: «З VIII па X стагоддзе армяне ніколі не аддаляліся далёка ад імператарскага трона Канстанцінопаля. З 711-га па 713 год армянін Вардан Філіпік сапраўды валадарыў у Візантыі.»

ЛітаратураПравіць