Філіп дэ Шампень
Філіп дэ Шампень (фр.: Philippe de Champaigne; 26 мая 1602, Брусель — 12 жніўня 1674, Парыж) — французскі мастак эпохі барока.
Філіп дэ Шампень | |
---|---|
фр.: Philippe de Champaigne | |
| |
Дата нараджэння | 26 мая 1602[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 жніўня 1674[5][6][…] (72 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Charlotte Duchesne[d] |
Дзеці | Catherine de Sainte-Suzanne[d] |
Род дзейнасці | мастак, архітэктурны чарцёжнік, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Жанр | партрэт[8][3], бытавы жанр[3], гістарычны жывапіс[3], рэлігійнае мастацтва[d][3] і vanitas[d][3] |
Мастацкі кірунак | класіцызм[9] і жывапіс барока[d][8] |
Заступнікі | Марыя Медычы |
Уплыў | Жак Фук’е |
Уплыў на | Nicolas de Plattemontagne[d] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Бруселі ў беднай сям’і, стаў вучнем пейзажыста Жака Фук’ера. У 1621 г. перабраўся ў Парыж, дзе працаваў з Нікаля Пусэнам над упрыгожваннем Люксембургскага палаца пад кіраўніцтвам Нікаля Дзюшэнэ, на дачцэ якога ён пазней жэніцца.
Пасля смерці цесця, які заступаўся за яго, Шампань пачаў працаваць для каралевы-маці Марыі Медычы, а таксама для кардынала Рышэльё, для якога ён упрыгожыў палац, царкву і іншыя будынкі. У 1648 г. стаў членам каралеўскай акадэміі жывапісу і адным з яе заснавальнікаў. Нароўні з Сімонам Вуэ з’яўляўся найбольш ушанаваным мастаком эпохі. З 1654 канкураваў з Шарлем Лебрэнам, удзельнічаў ва ўпрыгожванні палаца Цюільры пад яго кіраўніцтвам.
Да канца жыцця актыўна займаўся педагагічнай дзейнасцю. Не пакінуў друкарскіх прац, але захаваліся яго лекцыі і каментары, запісаныя ў 1660-х гадах Андрэ Феліб’енам.
З 1640 г. Шампань падпадае пад уплыў янсенізму. Пасля таго, як яго паралізаваная дачка цудоўнай чынам была загоена ў манастыры Пор-Раяль, у сценах якога яна жыла, Шампань напісаў нетыповую для яго працу — воціўную карціну «Ex-Voto de 1662», якая у наш час знаходзіцца ў Луўры, дзе ён намаляваў сваю дачку і маці-ігуменню. Сканаў мастак у Парыжы.
Працы
правіцьШампань пакінуў досыць вялікую колькасць палотнаў, па большай частцы на рэлігійныя сюжэты, але з яго спадчыны найбольшую цікавасць для наступных пакаленняў уяўляюць партрэты, самымі знакамітымі з якіх апынуліся выявы Рышэльё. Таксама ён пісаў партрэты Мазарыні, Людовіка XIII, Кальбера, віконта Цюрэна, Карла II Англійскага, а таксама Блеза Паскаля, Вуацюра, архітэктараў Жака Лемерсье і Франсуа Мансара, і іншых значных асоб той эпохі.
У ранні перыяд творчасці знаходзіўся пад уплывам Рубенса, але з часам яго манера набывае большую сухасць і строгасць. У псіхалагічна завостраных, строгіх паводле стылю парадных партрэтах спалучаў рысы фламандскага рэалізму і ранняга французскага класіцызму. Яго партрэтны жывапіс у нашы часы шануецца вышэй рэлігійнага, які нічым не вылучаецца на фоне звычайных барочных палотнаў таго часу.
-
Партрэт кардынала Рышыльё
-
Партрэт Франсуа Мансара і Клода Перо
-
Партрэт віконта Цюрэна (фрагмент)
-
Ex-voto 1662
Спасылкі
правіцьФіліп дэ Шампень на Вікісховішчы |
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Philippe de Champaigne // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г д е ё RKDartists
- ↑ а б The Fine Art Archive
- ↑ Philippe de Champaigne
- ↑ Philippe de Champaigne — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ KulturNav — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
- ↑ а б Philippe de Champaigne // Encyclopædia Britannica
- ↑ Метраполітэн-музей — 1870.
Літаратура
правіць- БЭ ў 18 тамах. Т.17, Мн., 2003, С.366 // Філіп дэ Шампень
- Rosenberg P. Philippe de Champaigne. Milano: Fratelli Fabbri, 1966
- Dorival B. Philippe de Champaigne, 1602—1674: la vie, l'œuvre, et le catalogue raisonné de l'œuvre. Paris: L. Laget, 1976
- Lesné Cl. Philippe de Champaigne et Port-Royal. Paris: Seuil, 1995
- Marin L. Philippe de Champaigne, ou, La présence cachée. Paris: Hazan, 1995
- Philippe de Champaigne, 1602—1674: entre politique et dévotion/ Alain Tapie, Pierre-Nicolas Sainte-Fare-Garnot, eds. Paris: Réunion des musées nationaux, 2007.