Х’ю Лоры

(Пасля перасылкі з Х'ю Лоры)

Джэймс Х’ю Кэлам Лоры (англ.: James Hugh Calum Laurie, 11 чэрвеня 1959 года, Оксфард, Вялікабрытанія) — англійскі акцёр, комік, музыкант, сцэнарыст, рэжысёр, прадзюсар, пісьменнік і спявак. Ён упершыню стаў вядомы як адзін з вядучых шоу Фрая і Лоры, разам са сваім сябрам Стывенам Фраем, з якім ён далучыўся да акцёрскага складу ў серыялах «Чорная гадзюка» і «Джыўс і Вустэр», дзе здымаліся з 1987 да 1999 гады. З 2004 года Х’ю гуляе ролю доктара Грэгары Хауса, за якую атрымаў два «Залатых глобуса», две ўзнагароды Гільдыі акцёраў ЗША і некалькі намінацый на прэмію «Эмі».

Х’ю Лоры
Hugh Laurie
Hugh Laurie 2009 crop.jpg
Дата нараджэння 11 чэрвеня 1959(1959-06-11)[1][2][…] (63 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства Вялікабрытанія
Бацька Ran Laurie[d][5]
Маці Patricia Laidlaw[d][5]
Жонка Jo Green[d]
Дзеці Charles Archibald Laurie[d], William Albert Laurie[d] і Rebecca Augusta Laurie[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, пісьменнік, музыка
Кар’ера 1982—дагэтуль
Кірунак блюз і поп-музыка[6]
Узнагароды
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
«Залаты глобус»
(2005, 2006)
IMDb ID 0491402
hughlaurieblues.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лоры таксама ўдзельнічаў у фільмах, як то «Розум і пачуцці» (1995), дыснееўскім «101 далматынец» (1996), «Злодеі» (1997), «Палёт Фенікса» (2004), «Монстры супраць прышэльцаў» (2009) і фільмах «Сцюарт Літл».

Па стане на жнівень 2010 года Лоры з’яўляецца самым высокааплатным акцёрам у драматычным серыяле на амерыканскім тэлебачанні[7]. Ён быў уключаны ў Кнігу рэкордаў Гінэса 2011 годзе як самы высокааплатны акцёр тэлевізійнай драмы, зарабляючы 700 тысяч долараў ЗША[8] за здымку ў адным эпізодзе серыяла, і як самы папулярны чалавек на тэлебачанні[9][10].

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #115391525 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Hugh Laurie // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Lundy D. R. James Hugh Calum Laurie // The Peerage
  4. Walsh J. Hugh Laurie: Because he's worth it | The Independent | The IndependentBritain: 2011. — 176681 экз. — ISSN 1741-9743 Праверана 17 лютага 2022.
  5. а б Lundy D. R. The Peerage
  6. Montreux Jazz Festival Database Праверана 28 верасня 2020.
  7. «Brit Hugh Laurie tops US television pay league». The First Post.
  8. «Hugh Laurie Rocks the House». BBS news.com
  9. «Justin Bieber, Miranda Cosgrove, & Lady Gaga Are Welcomed Into 2012 Guinness World Records». RyanSeacrest.com.
  10. «Guinness Book of Records: Hugh Laurie is most watched man on television». Telegraph.

СпасылкіПравіць