«Керамін-Мінск», поўная назва — Закрытае акцыянернае таварыства «Хакейный клуб „Керамін-Мінск“»[1]) — беларуская каманда па хакеі з шайбай з города Мінска. Заснавана ў 1999 годзе, да 2001 года называлася ХК «Мінск». Чэмпіён Беларусі 2002 і 2008 гадоў, чэмпіён УЕХЛ 2003 і 2004 гадоў. Расфарміравана ў чэрвені 2010 года[2][3].

ХК Керамін Мінск
Эмблема
Краіна
Горад Мінск, Беларусь
Заснаваны 1999
Расфарміраваны 2010
Хатняя арэна Мінскі лядовы палац спорту, Мінск (на 2000)
Колеры               
Хакейная ліга Беларуская экстраліга
Галоўны трэнер Беларусь Андрэй Кавалёў
Дырэктар Беларусь Аляксандр Ляцецкі
Фарм-клубы Керамін-Мінск-2

Гісторыя

правіць

ХК «Мінск» (1999—2001)

правіць

Хакейны клуб «Мінск» быў усталяваны Мінгарвыканкам летам 1999 года па ініцыатыве кіраўніцтва СДЮШАР «Юнацтва» для прадастаўлення гульнявой практыкі пасталеўшым выхаванцам школы і працаўладкавання беларускіх хакеістаў, якія засталіся без гульнявой практыкі ў замежных клубах. Галоўным трэнерам быў прызначаны Міхаіл Захараў. Хатнія матчы каманда стала праводзіць у новым лядовым палацы на вуліцы Прытыцкага. У якасці спонсараў за клубам замацавалі некалькі сталічных прадпрыемстваў. У першым жа сезоне каманда заняла другое месца ў чэмпіянаце, адстаўшы ўсяго на ачко ад «Цівалі», а таксама дэбютавала ў Кантынентальным кубку і УЕХЛ[4][5].

У сезоне 2000/ 2001 гадоў СДЮШАР «Юнацтва» зноў заявіла ў чэмпіянат краіны ўласную каманду, якую ўзначаліў Міхаіл Захараў, а новым галоўным трэнерам ХК «Мінск» стаў Валерый Пальшакоў. Па ходзе сезону ў Пальшакова ўзніклі праблемы са здароўем, і каманду фактычна ўзначаліў яго памочнік Аляксандр Владыкін, а ў студзені 2001 года галоўным трэнерам стаў Валерый Варонін[5]. Нягледзячы на вялікія фінансавыя цяжкасці[4] (гульцам па некалькі месяцаў не плацілі зарплату, былі праблемы з хакейнай экіпіроўкай і інвентаром), каманда змагла зноў заваяваць сярэбраныя медалі.

Росквіт клуба (2001—2008)

правіць

Пасля выхаду ўказа Прэзідэнта Беларусі аб падтрымцы хакейных клубаў, галоўным спонсарам ХК «Мінск» стаў завод «Керамін», і трэці сезон у сваёй гісторыі каманда пачынала ўжо з новым назвай — «Керамін-Мінск». Фінансавае становішча клуба ўмацавалася, палепшылася арганізацыя трэніровачнага і гульнявога працэсу, больш чым напалову абнавіўся склад клуба. У сезоне 2001/2002 гадоў медалі беларускага чэмпіянату ўпершыню разыгрываліся ў серыі плэй-оф — не пацярпеўшы ў васьмі матчах аніводнага паражэння, «Керамін» упершыню заваяваў залатыя медалі. У сезоне 2002/ 2003 гадоў каманду ўзначаліў Яўген Лебедзеў, пад кіраўніцтвам якога «Керамін» двойчы станавіўся чэмпіёнам УЕХЛ, аднак у чэмпіянаце Беларусі двойчы спыняўся на другой прыступцы п'едэстала. У 2002 годзе «Керамін» першым з беларускіх клубаў выйшаў у суперфінал Кантынентальнага кубка, дзе заняў чацвёртае месца. У наступным годзе каманда практычна паўтарыла гэты поспех, заняўшы 5 месца ў суперфінале, які праходзіў у Гомелі.

У ходзе сезона 2004/ 2005 гадоў Яўген Лебядзеў вымушаны быў саступіць пасаду галоўнага трэнера Васілю Спірыдонаву, пад кіраўніцтвам якога каманда ў трэці раз запар выйграла срэбра. У сезоне 2005/ 2006 гадоў каманда Васіля Спірыдонава заняла толькі 5 месца ў чэмпіянаце, вылецеўшы з плэй-оф у чвэрцьфінале. Такія вынікі не задаволілі клубнае кіраўніцтва, якое вырашыла даверыць кіраванне Андрэю Гусаву, які некалькі гадоў таму менавіта ў «Кераміне» скончыў гульнявую кар'еру. Змена трэнера аказалася паспяховай — у сезоне 2006/ 2007 гадоў каманда чарговы раз заваявала сярэбраныя медалі, саступіўшы ў фінале мінскаму «Дынама», а ў сезоне 2007/ 2008 гадоў ў другі раз заваявала чэмпіёнскі тытул, усухую абгуляўшы ў фінале «Юнацтва».

Заняпад (2008—2010)

правіць

Пасля заваёвы залатых медалёў некалькі вядучых гульцоў «Кераміна» перайшлі ў мінскае «Дынама», якое стала прадстаўніком Беларусі ў КХЛ. Аднак каманда здолела правесці якасную селекцыю і выйграць перадсезонны розыгрыш кубка краіны. Як аказалася, гэта быў апошні поспех «Кераміна». Пасля таго, як 21 жніўня 2008 года «Керамін» у таварыскім матчы абыграў «Дынама» з лікам 6:2, трэнерскі штаб апошняга выказаў жаданне бачыць у беларускім прадстаўніку КХЛ яшчэ некалькіх гульцоў «Кераміна». У пачатку верасня «Керамін» афіцыйна стаў фарм-клубам «Дынама»"[6]. Акрамя таго, у бабруйскі «Шыннік», які Федэрацыя хакея Беларусі зрабіла базавым клубам моладзевай зборнай, былі перададзеныя на ўмовах арэнды лепшыя маладыя гульцы[7]. Аслабленая каманда змагла фінішаваць у чэмпіянаце толькі шостай, а вось «Керамін-2» пад кіраўніцтвам Сяргея Петухова ўпершыню стаў пераможцам чэмпіянату краіны ў вышэйшай лізе (Д2). Менавіта Сяргей Петухоў узначаліў «Керамін» у сезоне 2009/2010, апошнім у гісторыі каманды. Разарваўшы адносіны з «Дынама», «Керамін» зноў заняў толькі шостае месца.

Расфармараванне

правіць

У ліпені 2010 года, калі каманда выйшла з адпачынку і пачала падрыхтоўку да сезону, у прэсе з'явілася інфармацыя аб расфарміраванні «Кераміна»[8][9]. На сустрэчы, якая адбылася 15 ліпеня з заўзятарамі, кіраўнік клуба Аляксандр Ляцецкі пацвердзіў, што хакейны клуб «Керамін-Мінск» спыняе сваё існаванне[2].

Адной з прычын расфарміравання ХК «Керамін» стала стварэнне ў Мінску двух моладзевых каманд клубаў «Дынама» і «Юнацтва», якім для выступленні ў МХЛ спатрэбілася мець арэны, якія адпавядаюць патрабаванням лігі, а таксама ўмацаваць склад і фінансавае становішча. Мінскі лядовы палац на вуліцы Прытыцкага, дзе грунтаваўся «Керамін», будзе выкарыстоўвацца ў якасці хатняй пляцоўкі МХК «Юнацтва». Фінансавыя рэсурсы тытульнага спонсара каманды ААТ «Керамін» накіраваныя ў дапамогу ХК «Дынама-Мінск»[3]. Меркавалася, што дынамаўская каманда МХЛ «Мінскія зубры» зменіць назву на «Дынама-Керамін», аднак пазней ад гэтай ідэі адмовіліся[10]. Большасць хакеістаў «Кераміна» заключылі кантракты з іншымі беларускімі клубамі, а гульцы моладзевага складу папоўнілі каманды з структуры мінскага «Дынама»[3].

Статыстыка

правіць
Сезон Г Пер ПерА Н ПарА Пар Ш А Месца Плэй-оф
1999/2000 28 10 - 3 - 15 83-90 23 6 (8) 1/4 фінала
2000/2001 32 13 - 5 - 14 128-100 31 6 (9) -
2001/2002 32 15 1 6 0 10 87-68 53 3 (9) 1/4 фінала
2002/2003 36 23 4 - 2 7 136-84 79 1-е месца (10) -
2003/2004 32 25 0 1 0 6 125-59 76 1-е месца (9) -

Чэмпіянат Беларусі

правіць
Сезон Г Пер ПерА ПерБ Н ПарБ ПарА Пар Ш А Месца Плэй-оф
1999/2000 18 10 - - 2 - - 8 68-51 22 2-е месца (4) -
2000/2001 24 16 - - 4 - - 4 140-64 36 2-е месца (7) -
2001/2002 14 8 - - 1 5 61-37 25 3 (8) Фінал 1-е месца
20 11 - - 1 8 78-52 34 2 (4)
2002/2003 42 26 2 - - - 4 10 177-115 86 2 (8) Фінал 2-е месца
2003/2004 45 35 - 3 - 7 188-70 108 1 (10) Фінал 2-е месца
2004/2005 44 26 1 - 8 - 9 144-97 88 2 (12) Фінал 2-е месца
2005/2006 55 30 1 - 11 - 3 10 155-103 106 3 (12) 1/4 Фінала
2006/2007 50 34 - 5 - 3 8 177-107 110 1 (11) Фінал 2-е месца
2007/2008 54 35 7 - - - 2 10 204-117 121 2 (10) Фінал 1-е месца
2008/2009 52 28 3 - 1 1 19 165-125 92 6 (14) 1/4 Фінала
2009/2010 52 24 2 4 - 2 20 157-140 86 6 (14) 1/4 Фінала

Кубак Беларусі

правіць
Сезон Група Г Пер ПерА Н ПарА Пар Ш А Месца Фінал
2002 Група А 3 3 0 0 0 0 15-5 9 1 (4) «Керамін» — «Гомель» — 3:2 Першае месца
2002/2003 Група B 4 3 0 0 0 1 23-11 9 1 (4) «Гомель» — «Керамін» — 5:4, 4:2 Другое месца
2003/2004 Група A 8 6 0 0 0 2 41-24 18 2 (5) «Гомель» — «Керамін» — 0:1, 5:2 Другое месца
2004 - 8 4 0 0 0 4 31-30 12 4 (9) -
2005 Група A 8 3 0 2 0 3 23-22 11 4 (5) -
2006 - 9 8 0 0 0 1 36-12 24 1 (10) «Керамін» — «Дынама» — 0:3, 1:1 Другое месца
2007 - 9 8 0 1 0 0 36-14 25 1 (10) «Керамін» — «Гомель» — 2:4 Другое месца
2008 Группа A 4 3 0 - 1 0 17-12 10 1 (5) «Керамін» — «Юнацтва» — 6:5 Першае месца
2009 Група A 4 3 0 - 0 1 14-6 9 1 (5) «Юнацтва» — «Керамін» — 3:1 Другое месца

Кантынентальны кубак

правіць
Сезон Стадыя Г Пер ПерА Н ПарА Пар Ш А Месца
1999/2000 Першы раўнд. Група E 3 2 - - 1 22-10 4 2 (4)
2000/2001 Другі раўнд. Група K 3 2 - 1 - 20-8 5 1 (4) Выхад у наступны этап
Трэці раўнд. Група O 3 - - 3 5-19 4 (4)
2001/2002 Першы раўнд. Група B 3 3 - - 51-3 6 1 (4) Выхад у наступны этап
Другі раўнд. Група H 3 2 - 1 - 10-7 5 1 (4) Выхад у наступны этап
Трэці раўнд. Група N 3 - - 3 3-11 4 (4)
2002/2003 Трэці раўнд. Група K 3 2 - 1 - 11-8 5 1 (4) Выхад у наступны этап
Фінальны турнір. 1/4 фінала: «Мілан» (Італія) — «Керамін» — 3:3 (1:3 бул) Выхад у наступны этап
Фінальны турнір. 1/2 фінала: «Йокерыт» (Фінляндыя) — «Керамін» — 5:2
Фінальны турнір. Матч за 3-е месца: «Лугана» (Швейцарыя) — «Керамін» — 5:0
2003/2004 Трэці раўнд. Група K 3 2 - 1 - 8-3 5 1 (4) Выхад у наступны этап
Фінальный турнір. Група N 2 - - 2 4-11 3 (3)
Фінальный турнір. За 5-6 месцы: «Керамін» — «Руан» (Францыя) — 5:0
2008/2009 Трэці раўнд. Група D 3 2 - 1 11-6 6 1 (4) Выхад у наступны этап
Фінальны турнір 3 - 3 6-18 4 (4)

Дасягненні

правіць

Керамін-2

правіць

У 2002 годзе моладзевы склад ХК «Керамін» быў заяўлены ў першую лігу чэмпіянату Беларусі пад назвай "Керамін- 2 ". За восем сезон праведзеных у другім дывізіёне каманда тройчы ўздымалася на п'едэстал: у 2008 годзе заняўшы трэцяе месца, у 2003 — другое, а ў 2009 стаўшы чэмпіёнам.

Сезон Г Пер ПерА ПерБ Н ПарБ ПарА Пар Ш А Месца Плэй-оф
2002/2003 Фінал 2-е месца
2003/2004
2004/2005
2005/2006 36 17 0 - 2 - 1 16 136-132 54 5 (10) Матч за 3-е месца (4)
2006/2007 45 19 5 - 3 - 1 17 173-148 71 5 (10) 1/4 фінала
2007/2008 45 19 1 1 - 5 0 19 155-128 66 6 (10) Матч за 3-е месца 3-е месца
2008/2009 45 28 2 3 - 0 1 11 168-110 95 1 (10) Фінал 1-е месца
2009/2010 45 25 0 1 - 2 3 14 163-138 82 5 (10) 1/4 фінала

Практычна ўсе свае матчы ХК «Керамін» праводзіў у Мінскім лядовым палацы спорту на вуліцы Прытыцкага. Узвядзенне арэны пачыналі ўладальнікі хакейнага клуба «Цівалі», завяршалася будаўніцтва палаца ў 19971999 гадах ужо за дзяржаўныя сродкі. Умяшчальнасць арэны складае 1823 гледача, трыбуны размешчаны Г-вобразна. Лядовы палац з'яўляецца камунальнай уласнасцю горада Мінска.

Кіраўніцтва «Кераміна» неаднаразова агучвала планы будаўніцтва ўласнай арэны. Для гэтых мэтаў быў выдзелены зямельны ўчастак у Кастрычніцкім раёне Мінска, падрыхтавана неабходная праектная дакументацыя [11], аднак будаўніцтва так і не было распачата.

Усе трэнеры

правіць

Вядомыя гульцы

правіць

Зноскі

  1. Перечень юридических лиц негосударственной формы собственности, акции (доли) которых, находятся в коммунальной собственности(недаступная спасылка). Управление физической культуры, спорта и туризма Мингорисполкома. Афіцыйны сайт Мінгарвыканкама (27 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 29 лютага 2012. Праверана 25 ліпеня 2010.
  2. а б Артур Тимошенко.. Пятое колесо(недаступная спасылка). Goals.by (16 чэрвеня 2010). — Болельщикам «Керамина» объявили о расформировании команды. Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2013. Праверана 25 ліпеня 2010.
  3. а б в Евгений Ворсин: «Керамина» нет. Спортивная панорама (15 чэрвеня 2010). Праверана 8 жніўня 2010.
  4. а б Игорь Серов. Деловой подход к хоккею. Советская Белоруссия (11 июля 2002). Праверана 8 жніўня 2010.
  5. а б Валентин Вайтехович.. Чтобы помнили. Сага о “драконах”. Прессбол (22 чэрвеня 2010). Праверана 8 жніўня 2010.
  6. Николай Карпович.. Коллективизация. Прессбол (10 верасня 2008). Праверана 8 жніўня 2010.
  7. Прямая речь. Долг от платежа красный. Прессбол (21 ноября 2008). Праверана 8 жніўня 2010.
  8. Сергей Малышко.. Ломать — не строить. Прессбол (8 ліпеня 2010). Праверана 8 жніўня 2010.
  9. Анатолий Генералов.. «Керамин»: осколки не склеить?. Спортивная панорама (13 ліпеня 2010). Праверана 8 жніўня 2010.
  10. Молодежная команда «Динамо» сохраняет название «Минские зубры»(недаступная спасылка). TUT.BY (20 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2016. Праверана 8 жніўня 2010.
  11. «Керамин» будет строить собственную ледовую арену. Naviny.by (4 апреля 2008). Праверана 22 жніўня 2010.

Спасылкі

правіць