Хакан Чалханаглу

турэцкі футбаліст

Хакан Чалханаглу (турэцк.: Hakan Çalhanoğlu; нар. 8 лютага 1994, Мангейм, Германія) — турэцкі футбаліст, паўабаронца італьянскага клуба «Інтэрнацыянале» з Мілана і нацыянальнай зборнай Турцыі.

Футбол
Хакан Чалханаглу
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 8 лютага 1994(1994-02-08)[1][2][…] (30 гадоў)
Грамадзянства  Турцыя
 Германія
Рост 176 см
Вага 73 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Італія Інтэрнацыянале
Нумар 20
Маладзёжныя клубы
Германія Туранспор Мангейм
Германія Паліцай Мангейм
2001—2009 Германія Вальдгоф Мангейм
2009—2011 Германія Карлсруэ
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2012 Германія Карлсруэ 14 (3)
2012—2014 Германія Гамбург 32 (11)
2012—2013   Германія Карлсруэ 36 (14)
2014—2017 Германія Баер 04 79 (17)
2017—2021 Італія Мілан 135 (22)
2021— Італія Інтэрнацыянале 44 (8)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010 Турцыя Турцыя (да 16) 6 (1)
2010—2011 Турцыя Турцыя (да 17) 11 (1)
2011—2013 Турцыя Турцыя (да 19) 15 (5)
2012—2013 Турцыя Турцыя (да 20) 9 (1)
2012—2014 Турцыя Турцыя (да 21) 2 (0)
2013— Турцыя Турцыя 73 (16)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 кастрычніка 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 кастрычніка 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Першымі клубамі ўраджэнца Мангейма сталі мясцовыя «Туранспор», «Паліцай» і «Вальдгоф», у якім ён прыцягнуў да сябе ўвагу з боку юнацкага складу клуба «Карлсруэ», куды перабраўся ўлетку 2009 года. У зімовай паўзе сезона 2011/12 іграка юнацкага складу Чалханаглу вызваў у галоўную каманду трэнер сіне-белых Ёрн Андэрсен. 5 лютага 2012 года Чалханаглу дэбютаваў за «Карлсруэ» ў матчы з клубам «Эрцгебіргэ Аўэ», прычым выйшаў у стартавым складзе і аддаў дзве галавыя перадачы, дзякуючы якім «Карлсруэ» перамог з лікам 2:1. 11 сакавіка 2012 года падоўжыў кантракт да 30 чэрвеня 2016 года. Нягледзячы на няўдалы сезон для «Карлсруэ», які выбыў у трэцую Бундэслігу, Чалханаглу правёў у другой Бундэслізе 14 матчаў і аддаў 3 галявыя перадачы, чым выклікаў да сябе прадметны інтарэс «Гамбурга».

14 жніўня 2012 года Чалханаглу падпісвае кантракт з «Гамбургам» да 30 чэрвеня 2016 года, але адразу быў адданы ў арэнду ў папярэдні клуб Чалханаглу «Карлсруэ»[3]. «Гамбург» заплаціў за яго 2,5 мільёну еўра, перабіўшы прапановы «Баварыі» і «Вердэра». Сезон 2012/13 Чалханаглу праводзіць выдатна: 36 матчаў, 17 галоў, 12 галявых перадач, чацвертае месца ў спісе найлепшых бамбардзіраў трэцяй Бундэслігі, акрамя таго 3 матчы ў Кубку Германіі і дзве галявыя перадачы ў іх. Чалханаглу зрабіў вялікі ўнёсак у справу вяртання «Карлсруэ» ў другую Бундэслігу. Па выніках сезона 2012/13 Чалханаглу быў названы найлепшым іграком трэцяй Бундэслігі, а ў Германіі і Турцыі яго сталі называць новым Месутам Озілем.

Сезон 2013/14 Чалханаглу правёў у «Гамбургу». 4 ліпеня 2014 года перайшоў у склад «Баера», падпісаўшы кантракт з трансферным коштам у 14,5 мільёну еўра тэрмінам на пяць гадоў[4]. Стаў адным з асноўных ігракоў каманды, замацаваўшыся ў паўабароне, выступаў у яе складзе ў Лізе чэмпіёнаў. У лютым 2017 года быў дыскваліфікаваны на 4 месяцы — у 2011 годзе ўзгадніў кантракт з турэцкім «Трабзанспорам», аднак пазней вырашыў застацца ў «Карлсруэ» і пазней перайшоў у «Гамбург», што ФІФА прызнала парушэннем.

У ліпені 2017 года перайшоў у італьянскі «Мілан», падпісаўшы кантракт на 4 гады. У чэрвені 2021 года ў якасці свабоднага агента падпісаў пагадненне з міланскім «Інтэрам».

Міжнародная кар’ера правіць

Хакан Чалханаглу гуляў за зборныя Турцыі розных узростаў. На моладзевым чэмпіянаце свету 2013 у Турцыі Чалханаглу лічыўся адным з лідараў моладзевай зборнай Турцыі. Калі ў клубе Чалханаглу часцей выкарыстоўвалі як правага вінгера, то ў зборнай ён гуляў цэнтральнага атакавалага паўабаронцу, атрымліваючы максімум абшару для тварэння[5].

Чалханаглу нарадзіўся і вырас у Германіі, мае нямецкае грамадзянства, таму меў магчымасць выступаць за зборную Германіі, аднак прыняў рашэнне гуляць за нацыянальную зборную Турцыі.

Дасягненні правіць

«Карлсруэ»:

«Інтэрнацыянале»:

Зноскі

Спасылкі правіць