Халадовая крапіўніца

Халадовая крапіўніцаалергія на холад, ад якога на адкрытых участках скуры ўзнікаюць чырвоныя плямы. Ускладненне немачы выклікае ваніты, галавакружэнне, дыхавіцу, тахікардыю, зніжэнне артэрыяльнага ціску і шок. Сімптомамі ёсць чырвоныя плямы на скуры, скурны сверб і смыленне, што адзначаюцца цягам некалькіх гадзінаў пры абмыванні халоднай вадой, пераходзе з халоднага памяшкання ў цёплае і ў марознае і сырое надвор'е[1]. Пры зліцці чырвоных плямаў назіраецца ацёк скуры.

Халадовая крапіўніца
Халадовая крапіўніца на назе
Халадовая крапіўніца на назе
МКХ-10 L50.250.2 (ILDS L50.210)
МКХ-9 708.2708.2
OMIM 120100
DiseasesDB 4688
MeSH D000096703
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Папярэджанню хваробы спрыяе загартоўванне, нашэнне нацельнай бялізны з бавоўны і дастаткова цёплай вопраткі, змазванне перад выхадам на вуліцу твару, рук і шыі крэмам. Узнікненню хваробы спрыяюць карыес зубоў, вірусны гепатыт, гельмінтозы і разлад страўнікава-кішачнага тракту, гаймарыт, танзіліт і халецыстыт[2].

Зноскі

  1. Вольга Кулінковіч. Я проста замерз або цяжка захварэў // Краіна здароўя. — 19 лютага 2011. — № 9 (245). — С. 9.(недаступная спасылка)
  2. Святлана Хорсун. Мароз давёў да слёз // Мінская праўда : газета. — 18 снежня 2010. — № 208-209 (13576-13577). — С. 11. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.