Халакост у Астравецкім раёне
У часы Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Астравецкага раёна нацысты і іх прыхільнікі пачалі пагалоўнае знішчэнне яўрэяў. Акцыі паўтараліся мноства разоў у многіх месцах. За выдачу яўрэяў або іх месцазнаходжання немцы выдавалі мясцовым жыхарам прэміі — цукар і соль[1]. У тых населеных пунктах, дзе яўрэяў забілі не адразу, іх утрымлівалі ў гета аж да поўнага знішчэння, выкарыстоўваючы на цяжкіх і брудных прымусовых працах, з-за чаго многія вязні памерлі ад непасільных нагрузак ва ўмовах пастаяннага голаду і адсутнасці медыцынскай дапамогі[2].
Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння, стварылі на тэрыторыі раёна 6 гета:
- Кемелішкі (Рытанскі сельсавет) (кастрычнік 1941 — 24 кастрычніка 1942), забітыя да 500 яўрэяў.
- Міхалішкі (канец верасня — пачатак кастрычніка 1941 — сакавік 1943), закатаваныя і забітыя сотні яўрэяў.
- Быстрыца (да 1944 года), забітыя 243 яўрэя (100 у 1941 годзе[3], 143 у 1944 годзе[4][5][6])
- Варняны (да 1944 года), забіты 173 яўрэя[5][7][6].
- Гудагай[8]
- Астравец[9]
Толькі невялікай колькасці яўрэяў у Астравецкім раёне ўдалося выратавацца, хаваючыся ў хованках і ў лясах[10].
У раёне 4 чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны». Гэта:
- Ракаўская Мечыслава[11]
- Сялевіч Ян[12]
- Вішнеўскія Станіслаў і Браніслава[13]
Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Быстрыцы (2010)[14], Кемелішках (1992), Міхалішках (2009)[14].
Крыніцы
правіць- ↑ «Памяць. Астравецкi раён» 2004, с. 224.
- ↑ «Памяць. Астравецкi раён» 2004, с. 214.
- ↑ Холокост на территории СССР 2011, с. 122.
- ↑ «Памяць. Астравецкi раён» 2004, с. 343.
- ↑ а б Яд Вашем. Увековечение. Гродненская область Архівавана 24 жніўня 2017.
- ↑ а б Свидетельствуют палачи 2010, с. 169.
- ↑ Холокост на территории СССР 2011, с. 182.
- ↑ В Литве — траурные мероприятия, приуроченные к 70-летию Холокоста . Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2011. Праверана 5 ліпеня 2017.
- ↑ «Памяць. Астравецкi раён» 2004, с. 220.
- ↑ «Памяць. Астравецкi раён» 2004, с. 224-226, 227-228.
- ↑ Яд Вашем. История спасения. Раковская Мечислава.
- ↑ Яд Вашем. История спасения. Селевич Ян.
- ↑ Яд Вашем. История спасения. Вишневские Станислав и Бронислава.
- ↑ а б Четыре памятных знака жертвам Холокоста откроются в Беларуси . Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2022. Праверана 5 ліпеня 2017.
Літаратура
правіць- Г. П. Пашкоў, А. Я. Клімчэня, С. П. Самуэль i iнш. (рэдкал.); Т. С. Сямёнава. (уклад.). «Памяць. Астравецкi раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Мн.: «Беларуская энцыклапедыя», 2004. — 632 с. — ISBN 985-11-0313-6.
- Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
- Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.