Ян Сялевіч
Ян Сялевіч (24 чэрвеня 1882, в. Юстынава каля мястэчка Свір (цяпер Мядзельскі раён, Мінская вобласць, Беларусь) — 1943) — каталіцкі святар, пасмяротна ўзнагароджаны Ізраілем ганаровым званнем і медалём «Праведнік народаў свету».
Ян Сялевіч | |
---|---|
Нараджэнне |
24 чэрвеня 1882 |
Смерць |
1943 |
Пахаванне | |
Узнагароды |
Праведнік народаў свету[d] (26 студзеня 2000) |
Біяграфія
правіцьУ 1915 годзе быў святаром у касцёле св. Андрэя ў Кабыльніку Свянцянскага ўезду Віленскай губерні. Пэўны час быў святаром у Варнянах.
У 2000 годзе Ізраільскім мемарыялам «Яд Вашэм» удастоены звання «праведнік народаў свету». Паколькі жывых сваякоў Яна Сялевіча адшукаць не ўдалося, прадстаўнікі мемарыяла «Яд Вашэм» вырашылі перадаць медаль і ганаровы дыплом «Праведніка народаў свету» ў Свірскі школьны музей. 18 снежня 2000 года ў пасольстве Ізраіля адбылася перадача ўзнагароды старшыні Свірскага Савета дэпутатаў Яўгеніі Вайгяніцы. 7 лютага 2001 года ў Свірскім касцёле Св. Мікалая была праведзена Імша, прысвечаная памяці Яна Сялевіча. Імшу правёў ксёндз біскуп Кірыл Клімковіч. На ўрачыстасці прысутнічалі ксяндзы з суседніх парафій. Перад уваходам у касцёл былі размешчаныя стэнды, прысвечаныя памяці праведніка народаў свету. У той жа дзень узнагарода Яна Сялевіча была размешчана ў экспазіцыі школьнага музея.
Гісторыя выратавання яўрэйскай сям’і
правіцьУ гады Вялікай Айчыннай вайны Ян Селевіч выратаваў ад гібелі Гірша Барадоўскага (Цві Абрабовіча) разам з яго мамай. Пасля прыходу гітлераўцаў у г. Вільні, былі арыштаваныя Бацька Гірша і яго старэйшы брат Арые. Праз некаторы час яны былі расстраляны ў Панарскіх лясах. У верасні 1941 года маладога Гірша разам з мамай і старэнькай бабуляй размясцілі ў гета. Бабуля не змагла вынесці ўмоў жыцця ў гета і неўзабаве памерла. У лістападзе 1941 года маці разам з сынам змаглі ўцячы з гета. Пасля пакутніцкіх скітанняў яны дабраліся да Варнян (40 км ад Вільні) і звярнуліся за дапамогай да ксяндза Яна Селевіча. Ён стаў хаваць уцекачоў у дамах у сваіх вернікаў, якія жылі ў невялікіх вёсках паміж мястэчкамі Варняны і Свір. Кожны раз ён суправаджаў гэту сям’ю, пакуль не знайшоўся пастаянны прытулак. Улетку 1944 года савецкія войскі вызвалілі тэрыторыю Беларусі і сям’я Барадоўскіх выехала ў Францыю. У Парыжы Гірш скончыў опернае аддзяленне рускай кансерваторыі імя С.Рахманінава. Пазней пазнаёміўся і ажаніўся з францужанкай Дэніз. У гады вайны таксама выратавалася яго сястра Міра, якая жыве ў Ізраілі.
У 1992 годзе Гірш прыехаў у Беларусь з мэтай адшукаць Яна Селевіча. Падчас паездкі ён даведаўся, што Ян Селевіч памёр яшчэ ў 1943 годзе падчас Святой Імшы. Пахаваны Ян Селевіч быў на каталіцкіх могілках у м. Свір[1].