Халькапірыт
Халькапіры́т, медны калчадан — мінерал класа сульфідаў, CuFeS2</sub>.
Халькапірыт | |
---|---|
Зростак крышталёў | |
Формула | CuFeS2 |
Прымесь | Mn, As, Au, AgSe |
Сінгонія | тэтраганальная |
Бляск | металічны |
Цвёрдасць | 3,5—4 |
Шчыльнасць | 4,1—4,3 г/см³ |
У склад халькапрыту ўваходзяць да 34,6 % медзі, 30,5 % жалеза, 34,9 % серы. Сустракаюцца прымешкі марганцу, мыш'яку, золата, серабра, селену і інш.
Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінгаллі, пры тэмпературы вышэй за 700 °C у кубічнай. Колер зеленавата- ці латунна-жоўты з металічным бляскам. Шчыльнасць 4,1—4,3 г/см³. Цвёрдасць па шкале Моаса 3—4. Паўправаднік[1].
Халькапірыт — самы распаўсюджаны ў прыродзе мінерал медзі[1]. Радовішчы халькапірыту распаўсюджаны ва ўсіх рэгіёнах свету і з'яўляюцца галоўным рудным мінералам медзі.
Зноскі
- ↑ а б Воробьев Ю. К. Халькопирит Архівавана 22 снежня 2013. // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 533—534. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — С. 228. — 583 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
правіць- Воробьев Ю. К. Халькопирит Архівавана 22 снежня 2013. // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
- Халькопирит // Энцыклапедыя Кругасвет (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Халькапірыт