Хару́н ар-Рашы́д, ці Гару́н ар-Рашы́д (Харун Справядлівы; араб. هارون الرشيد بن محمد بن المنصور‎‎ Hārūn ar-Rašīd ben Muḥammad ben al-Manṣūr; люты 766, Рэй (ці 27 сакавіка, 763) — 24 сакавіка 809, Тус) — арабскі халіф, кіраўнік Абасідскага халіфата ў 78614 верасня) — 809 гадах. Папулярны герой арабскага фальклору.

Харун ар-Рашыд
هارون الرشيد
Багдадскі халіф
14 верасня 786 — 24 сакавіка 809
Папярэднік аль-Хадзі
Пераемнік аль-Амін
Нараджэнне 19 лютага 766
Смерць 24 сакавіка 809 (43 гады)
Месца пахавання
Род Абасіды
Бацька Al-Mahdi[d]
Маці Al-Khayzuran[d]
Жонка Зубейда бінт Джафар[d], Abbasa bint Sulayman[d] і Umm Muhammad bint Salih[d]
Дзеці Al-Amin[d], al-Maʾmun[d], Al-Mu'tasim[d], Ahmed Al-Sabti[d], Al-Qasim ibn Harun al-Rashid[d] і Abu Issa bin Al-Rashid[d]
Веравызнанне іслам
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стаў халіфам і кіраваў з дапамогай візіраў з сям’і Бармакідаў, якія былі прадстаўнікамі іранскай феадальнай арыстакратыі, а пасля іх адхілення ў 803 годзе стаў кіраваць аднаасобна.

Кіраванне халіфа Харуна ар-Рашыда адзначылася эканамічным і культурным росквітам, ён заснаваў у Багдадзе вялікі ўніверсітэт і бібліятэку, заахвочваў заняткі навукамі, паэзіяй і музыкай. Да Харуна ар-Рашыда быў набліжаны паэт Абас ібн аль-Ахнаф, прадстаўнік пакалення, які адмовіўся ад кананізаваных форм даісламскай паэзіі.

Пры Харуне ар-Рашыдзе у Халіфаце дасягнулі значнага развіцця сельская гаспадарка, рамёствы, гандаль і культура (пераважна літаратура), але разам з тым азначыліся прыкметы яго распаду (антыўрадавыя паўстанні ў Дэйлеме, Сірыі і іншых абласцях).

Халіф працягваў барацьбу з Візантыяй, распачатую да яго. Памёр у 809 годзе ў час ваеннага паходу супраць паўстаўшых жыхароў Маверанахра (паўстанне Рафі ібн Лейса ў Сярэдняй Азіі).

Зноскі

Літаратура

правіць