Харыет Андэрсан
Харыет Андэрсан (швед. Harriet Andersson, нар. 14 лютага 1932 г., Стакгольм, Швецыя) — шведская актрыса.
Харыет Андэрсан | |
---|---|
шведск.: Harriet Andersson | |
Род дзейнасці | актрыса, кінаактрыса |
Дата нараджэння | 14 лютага 1932[1][2] (92 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьДэбютавала ў кіно ў 1949 годзе. Пазнаёмілася з Інгмарам Бергманам у гарадскім тэатры Мальмё ў пачатку 1950-х гадоў. У 1953 годзе сыграла загалоўную ролю ў яго фільме «Лета з Монікай». У далейшым знялася яшчэ ў дзевяці фільмах Бергмана. Агулам удзельнічала больш чым у 90 стужках. Адной з апошніх прыкметных работ у кіно стала невялікая роля Глорыі ў фільме Ларса фон Трыера «Догвіль» (2003).
У тэатры выконвала ролі ў такіх пастаноўках як «Гамлет» Уільяма Шэкспіра, «Дон Жуан» Мальера, «Дзікая качка» Генрыка Ібсена, «Саната зданяў» Стрындберга, «Шэсць персанажаў у пошуках аўтара» Пірандэла, «Замак» Кафкі і інш.
У пачатку 1950-х сустракалася са шведскім акцёрам Перам Оскарсанам. Мела нядоўгія рамантычныя адносіны з Інгмарам Бергманам, а затым з акцёрам Гунарам Хельстромам. Была замужам за сябрам дзяцінства Берцілем Вейфельтам (1959—1964). У 1960 годзе нарадзіла дачку Петру, якую назвала ў гонар гераіні фільма «Усмешкі летняй ночы». У 1960-я гады сустракалася з фінскім палітыкам, кінарэжысёрам і прадзюсарам Ёрнам Донерам, сыграла ў некалькіх яго фільмах. У 1980—1982 гадах была замужам за Бобам Хокансанам.
Зноскі
- ↑ Harriet Andersson // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #131547364 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Харыет Андэрсан