Харымката́н (руск.: Харимкотан) — востраў у Вялікай градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча — 41,6 км²[1].

Харымкатан
рус. Харимкотан
Kharimkotan - ISS005.jpg
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча41,6 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
49°07′ пн. ш. 154°32′ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Харымкатан (Расія)
Харымкатан
Харымкатан
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

ПрыродаПравіць

Востраў мае вулканічнае паходжанне. У цэнтры ўзвышаецца актыўны вулкан Севергіна (1213 м) з разбуранай вяршыняй. Вывяржэнні зафіксаваны ў 1713 і 1933 гадах. Горны масіў фарміруе стромкія ўцёсы. На захадзе бераг спадзісты, утвораны пясчанымі выдмамі, згладжаны струменем застылай лавы. Уздоўж яго цягнецца камяністы пляж.

На востраве маюцца дзве ракі з пітной вадой, некалькі малых бяссцёкавых азёр.

Расліннасць пераважна разнатраўная, лугавая, у тым ліку зараснікі ару, высокай травы з ядомым карэннем, і баршчэўніка. Сустракаюцца кедр, рабіна, ягаднікі. Вакол вострава да глыбіні 14—27 м — зараснікі марской капусты.

Распаўсюджаныя жывёлы — лісы, грызуны, ластаногія, птушкі.

ГісторыяПравіць

У старажытнасці Харымкатан быў населены айнамі. Разбураныя рэшткі іх вёскі да сёй пары знаходзяцца на паўночным захадзе вострава. На мове айнаў назва Арамакутан значыла «сёмы».

У XVIII  — XIX стагоддзях з’явіліся першыя апісанні Харымкатана ў Расіі і Японіі. У 18751945 гадах належыў Японіі. Мясцовыя айны былі выселены на востраў Хакайда, дзе нашчадкі карэнных харымкатанцаў жывуць да нашага часу. У 1920—1930-я гады створана малое японскае паселішча, у якім жыла сям'я Такакі, якая апісала вывяржэнне вулкана Севергіна. У 1930-х гадах уладкаванне вялі палонныя кітайцы. Сустракаліся таксама развітальныя надпісы палонных з СССР (19391941 гг.).

Пасля Другой сусветнай вайны востраў далучаны да Расійскай Федэрацыі. Некаторы час, на ім знаходзілася жылое паселішча Севергіно. Зараз ненаселены.

Зноскі

СпасылкіПравіць