Хвалісты папугай

Хвалісты папугай (Melopsittacus undulatus) — птушка сямейства папугаепадобных.

Хвалісты папугай
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Melopsittacus undulatus
(Shaw, 1805)

Арэал
выява
Арэал дзікіх хвалістых папугайчыкаў
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  177597
NCBI  13146
EOL  45510805

Знешні выгляд

правіць

Невялікія, стройныя даўгахвостыя птушкі. Даўжыня цела 17-19,8 см, крыла — 9,3 — 9,4 см, хваста — 8-10 см; вага 40-45 г. Дзякуючы хвасту візуальна падаецца значна буйнейшым. Асноўная афарбоўка апярэння ахоўнага травяніста-зялёнага колеру. Пярэдняя частка галавы і горла жоўтыя. На шчоках па адной выцягнутай фіялетавай пляме, якія пакрываюць адну з двух-трох размешчаных з кожнай боку горла чорных плямак.

Распаўсюджанне

правіць

Хвалістыя папугайчыкі родам з Цэнтральнай Аўстраліі. У выніку селекцыйнай работы выведзена мноства каляровых варыяцый афарбоўкі і апярэння.

Утрыманне ў няволі

правіць
 

Хвалістыя папугайчыкі цудоўна адчуваюць сябе ў клетцы, заўжды вясёлыя, здольныя да пераймання гукаў, добра размнажаюцца ў няволі.

Трымаюць папугайчыкаў у клетцы прамавугольнай формы з мінімальнымі памерамі 60x40x40 см на адну пару, 100x40x40 см на дзве пары. Клетку абсталёўваюць, як для канарэек. Хоць і не ўсе з іх любяць купацца, але купальня ў клетцы патрэбна. Часам папугайчыкі з задавальненнем купаюцца ў мокрай зеляніне.

Кормяць птушак зерневай сумессю (проса, авёс ці аўсяныя крупы, насенне сланечніку, канапель, канарэечнае, льняное семя). Насенне алейных культур павінна складаць не больш як 10—12 % сутачнага рацыёну. 3 дадатковага корму можна даваць кашу, варанае курынае яйцо, тварог, змочаную ў малацэ ці ў вадзе булку, сухары, пячэнне, сухафрукты, а таксама зялёны корм — моркву, яблыкі, зялёнае лісце. У клетцы заўсёды павінен стаяць рачны пясок, перамешаны з тоўчаным мелам ці шкарлупінамі ад яец. Сутачная норма на аднаго папугайчыка — 1 сталовая лыжка (15—20 г) зернясумесі. Размнажацца папугайчыкі пачынаюць ва ўзросце каля года. Лепшы час для іх спароўвання — лета і пачатак восені. За год яны могуць рабіць некалькі носак (ад 3 да 8 яец у кожнай). Для носкі яец птушкам неабходна павесіць гняздо з вонкавага боку клеткі (фанерная скрынка памерам 20x20x25 см) з бакавым лятком, на дно якога насыпаюць апілкі з лісцевых дрэў. Наседжванне яец працягваецца 18—20 сутак. Пары ў папугайчыкаў вельмі дружныя і ствараюцца на ўсё жыццё. Самец увесь час клапоціцца пра самку, корміць яе ў перыяд наседжвання, а потым корміць і птушанят, перыядычна іх саграваючы. Птушаняты, што з'явіліся на свет, на 6—7-я суткі становяцца відучымі, а да месячнага ўзросту пакрываюцца пер'ем і пачынаюць выглядваць з лятка. Прыкладна праз 40 дзён яны свабодна лётаюць і кормяцца, а самка можа пачынаць новую носку.

Каб навучыць папугайчыка гаварыць, птушанят (лепш самца) трэба ўзяць з гнязда незадоўга да вылету і пасадзіць асобна ад астатніх птушак (каб яно не чула іх галасоў) і штучна выкормліваць. Абучэнне і прыручэнне патрабуе цярплівасці, вытрымкі, настойлівасці і блізкага кантакту з птушкай.

Прафілактыка хвароб птушак заключаецца ў выкананні гігіенічных правіл утрымання і догляду, у правільным падборы корму з неабходнай колькасцю мінеральных кампанентаў і вітамінаў. Калі выхаванцы ўсё ж захварэлі (сядзяць натапырыўшыся, хаваюць галаву пад крыло, адмаўляюцца ад корму і г.д.), трэба звярнуцца да ветэрынарнага ўрача[1].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.