Хвошч вялікі (Equisetum telmateia) — расліна сямейства хвашчовых.
Хвошч вялікі |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Парадак: | Хвашчовыя (Equisetales) | Сямейства: | Хвашчовыя (Equisetaceae) |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Equisetum telmateia Ehrh., 1783
|
Сінонімы |
---|
Equisetum majus Gars., 1767
|
Падвіды |
---|
- Equisetum telmateia braunii (Milde) Hauke
- Equisetum telmateia telmateia Ehrh.
|
|
Шматгадовая споравая расліна вышынёй 25—120 см з доўгім паўзучым галінастым карэнішчам. Сцёблы членістыя, рабрыстыя, дыморфныя. Спараносныя (веснавыя) сцёблы бурыя, тоўстыя, са стробілам даўжынёй 3—8 см і похвамі з 20—30 зубцамі; неспараносныя (летнія) — зялёныя, галінастыя, з вялікай цэнтральнай поласцю; галіны накіраваны коса ўверх.
Спараносіць у красавіку. Размнажэнне споравае і вегетатыўнае.
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. — ISBN 5-85700-095-5
- Дорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. — С. 132. (руск.)