Хелена (каралева Швецыі)

Каралева Хелена (таксама Алена або Элін) — каралева-кансорт Швецыі, жонка караля Інгэ I Старэйшага. Меркавана сястра Блот-Свена.

Хелена
Каралева-кансорт Швецыі
каля 1079 — каля 1084
каля 1088 — каля 1105
Папярэднік Гюла, Блатстулка
Пераемнік Блатстулка, Інгігерд Харальдсдоцір
Нараджэнне XI стагоддзе
Смерць не раней за 1105
Род Інглінгі
Муж Інгэ I Старэйшы[1][2]
Дзеці Хрысціна Інгесдотэр[2], Маргарэт Фрэдкула, Кацярына Інгесдотэр Шведская, Рагнвальд Дурны і Рагвальд Інгесан[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква

Біяграфія

правіць

Паходжанне каралевы Хелены невядома. Лічыцца, што яна была з Эстэргётланда. Магчыма яна была з роду Інглінгаў[3], старой Шведскай каралеўскай сям’і і была сястрой Блот-Свена. Кароль Інгэ, які быў каралём Швецыі некалькі разоў, вядомы тым, што перамог паганцаў у рэлігійных войнах, якія адбываліся ў Швецыі паміж 1022 і 1088 гадамі, і адмяніў свабоду веравызнання, патрабуючы ад усіх вызнаваць хрысціянства. Яго самым вялікім праціўнікам у гэтым быў паганскі кароль Блот-Свен.

Кароль Інгэ ажаніўся з сястрой Блот-Свена Maer або ; у ісландскіх крыніцах яна згадваецца як Mär[3], але ў афіцыйных дакументах яна згадваецца як Хелена. Магчыма, яна была грэцкага або рускага паходжання, але гэта не пацверджана і малаверагодна. Гэты саюз добра вядомы ў гісторыі як шлюб паміж Інгай і сястрой Блот-Свена, а Свен заўсёды згадваецца як зяць Інгэ[4]. Таму ёсць меркаванне, што Інгэ быў жанаты два разы. Тым не менш, Maer не з’яўляецца сапраўдным імем, гэта проста старое скандынаўскае слова якое пазначае дзеву; іншае напісанне імя —  — таксама азначае дзеву. «Алена» — звычайнае лацінскае напісанне імя шведскага Элін. Можна меркаваць, што гэта адзін і той жа чалавек; Дзева Элін, для хрысціян-замежнікаў пішацца як Хелена на латыні, сястра паганскага караля Блот-Свена.

Генеалогію старых сем’яў вікінгаў вельмі цяжка адсачыць, нягледзячы на шматлікія песні, якія пра іх спяваюцца. Як сястра Блот-Свена, яна, магчыма, была дачкой шведскага прынца Інгвара Вандроўніка, сына караля Швецыі Эймунда Старога; такім чынам яна магла быць стрыечнай сястрой свайго мужа. Шлюб, верагодна, быў заключаны па палітычных прычынах, каб аб’яднаць паганскія і хрысціянскія фракцыі. Мяркуецца, што рунічны камень, узведзены чалавекам па імі Сігторн ў гонар дачкі і сына Sven, быў усталяваны бацькам каралевы Хелены і Блот-Свена. Поўнае імя Хелены ў гэтым выпадку было б Хеленай Сігторнсдотэр.

Мала што можна пэўна сказаць пра каралеву Хелену, але яна хутчэй за ўсё была паганкай падобна свайму брату. На момант заключэння шлюбу яе альбо пераканалі, альбо прымусілі перайсці ў хрысціянскую веру. Магчыма, яна атрымала імя Хелена пасля хрышчэння, паколькі яе дочкам таксама далі імёны з хрысціянскай Еўропы: Хрысціна, Маргарэт і Катарына. Невядома, падтрымлівала яна паганцаў або хрысціян. У 1087—1088 гадах яна была сведкай вайны паміж яе мужам-хрысціянінам і братам-язычнікам і ўбачыла трыумф мужа. Магчыма, яна аплаквала смерць свайго брата і паганства ў 1087—1088 гадах, але да канца свайго жыцця яна была ці прыкідвалася хрысціянкай. Пасля паразы паганцаў яна разам са сваім мужам у перыяд паміж 1090 і 1100 гадамі заснавала першы вядомы жаночы манастыр у Швецыі — бенедыкцінскае абацтва Урэта ў Эстэргётландзе. Яна падарыла манастыру дваццаць маёнткаў у Эстэргётландзе[5]. Маёнткі меркавана належалі каралеве: былі пасагам або спадчынай ад брата Свена. Пасля смерці мужа прыкладна ў 1105 годзе, каралева-ўдава Хелена стала манашкай у абацтве Урэта[5].

Блытаніна з Аленай з Шоўдэ

правіць

Каралева Хелена ў гісторыі была доўга час зблытана са святой Аленай з Шоўдэ (пам. 1135), якая жыла ў Швецыі ў той жа перыяд. Гэта зман не падтрымліваюць сучасныя гісторыкі[6].

  1. Хрысціна Інгесдотэр, жонка вялікага князя Кіеўскага Мсціслава Уладзіміравіча[7][8]
  2. Рангвальд Дурны, бацька Інгрыд Рагнвальдсдоцір[7], дзед караля Швецыі Магнуса Хенрыксена[9]
  3. Маргарэт Фрэдкула, каралева-кансорт Нарвегіі ў шлюбе з Магнусам III і каралева-кансорт Даніі ў шлюбе з Нільсам[7][10]
  4. Кацярына Інгесдотэр, жонка Б’ёрна Харальдсена Жалезнабокага[7], бабка караля Швецыі Кнута I Эрыксана[11]

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. а б Kindred Britain
  3. а б Lars O. Lagerqvist. "Sverige och dess regenter under 1.000 år",("Sweden and its rulers during 1000 years") (шведск.). — Albert Bonniers Förlag AB, 1982. — ISBN 91-0-075007-7.
  4. Lars O. Lagerqvist. "Sverige och dess regenter under 1.000 år",("Sweden and its rulers during 1000 years") (шведск.). — Albert Bonniers Förlag AB, 1982. — ISBN 91-0-075007-7.
  5. а б Sven Rosborn (In Swedish): När hände vad i Nordens historia (When did what happen in the historiy of the Nordic countries) (1997)
  6. Hans Gillingstam, «Helena», Svenskt biografiskt lexikon, https://sok.riksarkivet.se/Sbl/Presentation.aspx?id=12808
  7. а б в г The article Inge in Nordisk familjebok (1910).
  8. F. Dvornik, «The Kiev State and Its Relations with Western Europe», Transactions of the Royal Historical Society, Vol. 29, 1947, p. 41. Rurik dynasty, https://lisakov.com/en/projects/tree/ Архівавана 15 мая 2021.
  9. Hans Gillingstam, «Magnus Henriksson», Svenskt biografiskt lexikon, https://sok.riksarkivet.se/Sbl/Presentation.aspx?id=10155
  10. Hans Gillingstam, «Margareta», Svenskt biografiskt lexikon, https://sok.riksarkivet.se/sbl/Presentation.aspx?id=9095
  11. Hans Gillingstam, «Kristina», Svenskt biografiskt lexikon, https://sok.riksarkivet.se/Sbl/Presentation.aspx?id=11769

Літаратура

правіць
  • Lars O. Lagerqvist. "Sverige och dess regenter under 1.000 år",("Sweden and its rulers during 1000 years") (шведск.). — Albert Bonniers Förlag AB, 1982. — ISBN 91-0-075007-7.
  • Sven Rosborn (шведск.): När hände vad i Nordens historia (When did what happen in the history of the Nordic countries) (1997)
  • Svensk Uppslagsbok, 1947 års Utgåva. (Swedish dictionary, 1947 edition) (шведск.)